Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Педагогі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Автор:
время чтения:2min read
0
Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі нарадзіўся 20 кастрычніка 1836 года ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і небагатага памешчыка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пінскім дваранскім вучылішчы і Мінскай гімназіі, якую скончыў з сярэбраным медалём.

RELATED POSTS

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Сігізмунду не было і шаснаццаці гадоў, калі ён паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы браў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Гэта прыцягнула ўвагу царскай аховы, і юнак вымушаны быў пакінуць вучобу і выехаць дамоў.

Сігізмунд Свянціцкі працягнуў адукацыю ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, якая ў той час была лепшай навучальнай установай Расіі па падрыхтоўцы ўрачоў. Колькасць жадаючых паступіць у яе ў пяць разоў перавышала набор. Высокія патрабаванні да навучэнцаў захоўваліся на працягу ўсёй вучобы, пры пераходзе на наступны курс неабходна было здаць не меньш за трынаццаць абавязковых экзаменаў. З 333-х студэнтаў, якія навучаліся разам з Сігізмундам Свянціцкім, з першага курса на другі перайшлі толькі 123.

С. К. Свянціцкі скончыў акадэмію ў 1861 годзе з залатым медалём. Яго імя як лепшага выпускніка было занесена на мармуровую дошку ў канферэнц-зале акадэміі, а сам ён быў пакінуты для падрыхтоўкі да навуковай і педагагічнай дзейнасці. Праз тры гады ён бліскуча абараніў дысертацыю (1864). Здавалася б, перад маладым вучоным адкрыецца шлях да профессуры, аднак лёс распарадзіўся інакш. Становішча ў краіне пасля паўстання 1863 года змянілася, і ён са сваімі прагрэсіўнымі поглядамі не мог разлічваць на навуковую кар’еру, давялося назаўсёды пакінуць акадэмію, пайсці на ваенную службу.

У 1870 годзе Сігізмунд Свянціцкі быў прызначаны старшым урачом Мінскага вайсковага шпіталя, і з тых часоў усё яго жыццё звязана з Беларуссю. Акрамя хірургіі, ён займаўся пытаннямі эпідэміялогіі, тэрапіі, дэрматалогіі, курорталогіі, арганізацыі аховы здароўя, жыва адгукаўся на розныя вострыя сацыяльныя і медыцынскія праблемы. У першы год свайго знаходжання ў Мінску прааналізаваў распаўсюджванне халеры ў горадзе, зразумеў, што немалаважную ролю ў гэтым адыгрываюць рэкі Свіслач і Няміга. Ён таксама заўважыў неўспрымальнасць некаторых асоб да захворвання, засяродзіў увагу на з’яве імунітэту, папярэдзіўшы тым самым з’яўленне імуналогіі.

Па настаянню С. К. Свянціцкага ў 1884 годзе ў Мінску была створана санітарная камісія. Ён адзін з першых прымяніў хірургічныя метады лячэння ў сельскай бальніцы (в. Сенніца Мінскага павета; 1872). З’яўляецца адным з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі на Беларусі (1875).

Але асноўная заслуга С. К. Свянціцкага заключаецца ў арганізацыі пазабальнічнай дапамогі насельніцтву. Паліклінік тады не было, і хворыя абслугоўваліся прыватна практыкуючымі ўрачамі, недаступнымі для беднаты. Яшчэ ў 1870 годзе Сігізмунд Карлавіч прапанаваў Таварыству мінскіх урачоў стварыць бясплатную амбулаторыю і падрыхтаваў яе статут. Аднак ажыццявіць сваю ідэю ён змог толькі праз дзевяць гадоў.

18 снежня 1879 года ў Мінску на Петрапаўлаўскай вуліцы (цяпер вул. Энгельса) была адкрыта першая ў горадзе паліклініка – лячэбніца для прыходзячых хворых. Дырэктарам і адным з яе кансультантаў быў С. К. Свянціцкі. Акрамя яго, у ёй працавала яшчэ пятнаццаць урачоў і дзесяць фельчараў. Амбулаторыя аказвала бясплатную кваліфікаваную медыцынскую дапамогу па шасці спецыяльнасцях, а таксама праводзіла нескладаныя аперацыі. Рэцэпты выпісваліся на адмысловых бланках, па якіх аптэкі горада адпускалі медыкаменты ніжэй іх кошту або бясплатна. Аднак, лячэбная ўстанова ў 1881 годзе была зачынена, бо Гарадскага дума адмовіла працягваць субсідыю на яе ўтрыманне. У 1899 годзе грамадскасці ўдалося зноў адкрыць бясплатную амбулаторыю.

У 1860 годзе Сігізмунд Свянціцкі пазнаёміўся з Элізай Ажэшка (1841–1910), малады і высокаэрудзіраваны выпускнік акадэміі заваяваў сімпатыю будучай пісьменніцы. Але сябры расталіся, іх жыццёвыя шляхі разышліся. У 1972 годзе ён пабраўся з Марыяй Міцкевіч, пляменіцай польскага паэта Адама Міцкевіча. У рамане Э. Ажэшкі «Ostatnia miłość» («Апошняе каханне», 1868) вобраз галоўнага героя выведзены з доктара С. К. Свянціцкага. Пісьменніца ўклала ў раман шмат асабістага, інтымнага, таму лёс гераіні і падзеі, якія там апісаны, маюць шмат падобнага з жыццём аўтара.

Сігізмунд Свянціцкі памёр 21 мая 1910 года. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Сын Сігізмунда Карлавіча, Зыгмунд Свянціцкі, інжынер, заняўся аўтамабілізмам, стаў заснавальнікам пасажырскага таксаматорнага абслугоўвання ў Мінску. На вуліцы Леніна ў Мінску захаваўся дом № 13, які належаў С. К. Свянціцкаму, узведзены на пачатку ХХ ст. архітэктарам Генрыхам Гаем у стылі мадэрн, цяпер гэта гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Свянціцкі Сігізмунд Карлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 270.
  2. Свенцицкий Сигизмунд Карлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5т. Минск, 1982. Т.  С. 559.
  3. Свянціцкі Сігізмунд Карлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 545.
  4. Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. Мінск, 1973. Т. 9. С. 451–452.
  5. Свенцицкий Сигизмунд Карлович // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей ХVІІ – 1 пол. ХХ вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / КульпановичО. А. Минск, 2011. С. 332.
  6. Мельнікава, З. П. Эліза Ажэшка і берасцейскае Палессе : [узгадваецца С. К. Свянціцкі] / З. П. Мельнікава // Гісторыка-тэарытычныя актуаліі сучаснай філалогіі : Матэрыялы рэспубл. навук.-практыч. канф., прысвеч. 70-годдзю з дня нарадж. вучонага-літаратуразнаўцы, педагога, прафесара А. А. Майсейчыка. Брэст,    C. 69–72.
  7. Нiкалаеў, М. В. Беларускі Пецярбург / Мікалай Васільевіч Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург : Агентство «ВиТ-принт», 2009. – 535 с.: іл. – Са зместу: Свянціцкі Сігізмунд Карлавіч. – С. 38.
  8. Бясплатная лячэбніца / А. П. Малчанаў // Памяць. Мінск : гіст.-дакум. хроніка : у 4 кн. Мінск, 2002. Кн. 2. С. 47–48.
  9. Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Григорий Романович Крючок. – Минск : Беларусь, 1976. – 265 с. – Из содерж.: Свенцицкий С. К. – С. 121, 140, 149, 176, 184, 189, 194, 212.
  10. Крючок,Г.Р. Доктор медицины С. К. Свентицкий (1936–1910) / Г. Р. Крючок // Здравоохранение Белоруссии. 1957. №  С. 67–68.
  11. Молчанов,А. «Последняя любовь» Элизы Ожешко : [Сигизмунд Карлович Свенцицкий] / Аким Молчанов // Советская Белоруссия. 2004. 30 ноября.
  12. Ожешко, Э. Последняя любовь ; В провинции : [романы] / Элиза Ожешко ; пер. с польск. – Москва : Вече, 1993. – 496 с. – (Каприз. Женские любовные романы).
  13. Jankowski, E. Eliza Orzeskowa : wyd. 3-e / Edmud Jankowski. – Warszawa, 1973. – 634 s. ; [32] l. il. – Из содерж.: Swięncicki. – S. 100–101.
  14. Жылы дом : [вул. К. Маркса, 30 – вул. Леніна, 13] / А. Ю. Пятросава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1988. С. 153–154.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў
Педагогі

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі
Педагогі

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч
Педагогі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк
Педагогі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

Людміла Фёдараўна Мажэйка
Педагогі

Людміла Фёдараўна Мажэйка

Іван Пятровіч Данілаў
Педагогі

Іван Пятровіч Данілаў

следующий пост
Юскавец Майсей Калінікавіч

Юскавец Майсей Калінікавіч

Юрыя Уладзіміравіча Блінова

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

«Литературное кафе» в библиотеке

«Литературное кафе» в библиотеке

Телемост в честь Дня единения народов Беларуси и России

Телемост в честь Дня единения народов Беларуси и России

Анна Джейн: Белые искры снега

Анна Джейн: Белые искры снега

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?