Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.
У 1954 г. Аркадзь Рылюк паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які закончыў з адзнакай у 1960 г. Працаваў хірургам у Мікашэвіцкай міжраённай бальніцы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (1960–1961), затым – урачом-хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. У 1968 г. паступіў у клінічную ардынатуру пры Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў.
У 1970–1972 гг. А. Ф. Рылюк – хірург Мінскай чыгуначнай бальніцы, з 1972 г. – асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1974 г. Аркадзь Феадосьевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю «Трамбозы і эмбаліі пры вострым апендыцыце».
З 1977 г. па 2002 г. кафедра аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі была пашырана за кошт арганізацыі курсаў сардэчна-сасудзістай хірургіі (загадчык – доктар медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ю. П. Астроўскі) і тапаграфічнай анатоміі (прафесар А. Ф. Рылюк). На кафедры тады працавалі дактары навук Ю. П. Астроўскі, В. П. Кушняроў, М. М. Чур, В. М. Падгайскі, А. Ф. Рылюк; дацэнты І. А. Давідоўскі, В. П. Кузуров, В. М. Стасевіч; асістэнты А. В. Верабей, С. В. Аляксандраў, М. Р. Івашка.
Курс тапаграфічнай анатоміі размешчаны ў аг. Лясны Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна, на базе ЦНІЛ БелМАПА. На курсе маецца анатамічны музей, выдатная калекцыя наглядных дапаможнікаў. Калектыў курса тапаграфічнай анатоміі аказвае вучэбна-метадычную дапамогу 16 кафедрам і курсам БелМАПА. З сакавіка 2006 г. курс тапаграфічнай анатоміі быў уключаны ў склад новай кафедры паталагічнай і тапаграфічнай анатоміі пад кіраўніцтвам дацэнта Ю. І. Рогава.
З 1987 па 2014 гг. курсам кіраваў А. Ф. Рылюк, які ў 1991 г. у Маскве абараніў доктарскую дысертацыю «Рэваскулярызацыя страўнікавага і кішэчных трансплантатаў». У 1992 г. яму прысвоена навуковая ступень доктара медыцынскіх навук, у 1995 г. – вучонае званне прафесара. Аркадзь Феадосьевіч з’яўляўся аўтарам 3 манаграфій, 4 вынаходак, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў і больш за 200 друкаваных прац у галіне аператыўнай гінекалогіі і хірургіі. Яго наватарскія ідэі шырока прымяняюцца ў многіх краінах СНД. Узнагароджаны значкамі «Выдатнік аховы здароўя», «Лепшы рацыяналізатар Мінскай вобласці».
А. Ф. Рылюк памёр 2 мая 2014 г. У сувязі са смерцю прафесара А. Ф. Рылюка курс тапаграфічнай анатоміі ўзначаліў доктар медыцынскіх навук П. В. Мінсковіч.
Працы А. Ф. Рылюка
- Топографическая анатомия и оперативная гинекология : учеб. пособие / А. Ф. Рылюк ; Бел. мед. акад. последипломного образования. – Минск: БЕЛМАПО, 2005. – 225 с.
- Топографическая анатомия и хирургия органов брюшной полости : практическое пособие. – 3-е изд., доп. / А.Ф. Рылюк. – Минск : Вышэйшая школа, 2003. – 418 с.
- Проблемные вопросы оперативной хирургии органов брюшной полости / А. Ф. Рылюк. – Минск : БелМАПО, 2003. – 58 с.
- Топографическая анатомия и оперативная травматология / А.Ф. Рылюк. — Минск : БелМАПО, 1999. – 154 с.
- Топографическая анатомия и хирургия органов брюшной полости : практическое пособие. – 2-е изд., стер / А. Ф. Рылюк. – Минск : Вышэйшая школа, 1997. – 319 с. : ил.
- Оперативная хирургия и топографическая анатомия нижней конечности и позвоночника : для врачей-травматологов / Кафедра травматологии и ортопедии ; А. Ф. Рылюк. – Минск, 1993. – Ч. 1, Ч. 2.
- Оперативная хирургия и топографическая анатомия передней брюшной стенки, брюшной полости, забрюшинного пространства, таза и органов таза : метод. разраб. для практ. занятий: для врачей акушеров-гинекологов / Белорусский государственный институт усовершенствования врачей, Кафедра оперативной хирургии и топанатомии ; сост. А. Ф. Рылюк. – Минск, 1989.
- Оперативная хирургия и топографическая анатомия верхней конечности : для врачей-травматологов / Белорусский государственный институт усовершенствования врачей, Кафедра оперативной хирургии и топанатомии ; А. Ф. Рылюк. – Минск, 1987. – 133 с.
- Некоторые вопросы патогенеза тромбозов и эмболий при остром аппендиците : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : специальность 14. 00. 27 Хирургия / Рылюк Аркадий Феодосьевич ; Министерство здравоохранения СССР, Белорусский институт усовершенствования врачей. – Минск, 1973. – 25 с.: табл.
- Нестерук, Л. Н. Клиническое значение артерий правого фланга толстой кишки / Л.Н.Нестерук, А. Ф. Рылюк // Медицинские новости. 2004. № С. 96–98.
- Причины ишемического некроза культи желудка при высокой резекции / А. Ф. Рылюк, Л. Н. Нестерук // Здравоохранение. 2006. № С. 35–37.
Аб жыццi i дзейнасці А. Ф. Рылюка
- Рылюк Аркадзь Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 500.
- Аркадзь Феадосьевіч Рылюк / Я. Я. Аляксейчык // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка / [уклад С. А. Супрун; рэд.-склад. Я. Я. Аляксейчык]. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 435.
- 75 лет со дня рождения Аркадия Феодосьевича Рылюка : [краткая биография] // Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты : 2009 год / сост. Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. Минск, 2009. С. 67.
- Рылюк Аркадий Феодосьевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). Минск, 2006. С. 123.