Мікалай Пятровіч Мачанскі - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Педагогі

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Автор:
время чтения:2min read
0
Мікалай Пятровіч Мачанскі

Мікалай Пятровіч Мачанскі нарадзіўся 27 лютага 1955 г. у вёсцы Белінок Асавецкага сельсавета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Белінскай сярэдняй школы ў 1972 г. марыў вучыцца на лётчыка, але ў ваеннае лётнае вучылішча не прынялі. Мікалай паступіў у Калінінградскае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча.

RELATED POSTS

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Юскавец Майсей Калінікавіч

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Па заканчэнні вучылішча ў 1975 г. лейтэнанта Мікалая Мачанскага накіравалі ў авіяцыйны полк Паўднёвай групы войск (Венгрыя). Служыў тэхнікам па электронным абслугоўванні знішчальнікаў МіГ. Там прайшло яго станаўленне як афіцэра. Пасля была служба ў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акрузе. Расло майстэрства, добрыя адносіны складваліся з падначаленымі, але маёр М. П. Мачанскі вырашыў здзейсніць мару — стаць пілотам.

 У 1981 г. упершыню падняў у неба верталёт. У 1984 г. здаў экстэрнам экзамены за курс у Сызранскім вышэйшым ваенным авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў і атрымаў дыплом афіцэра-верталётчыка. У гэтым жа годзе паступае завочна ў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна. Слухача акадэміі маёра М. П. Мачанскага прызначылі намеснікам камандзіра эскадрыллі па палітычнай частцы.

 М. П. Мачанскага накіравалі для праходжання службы ў часці, размешчаныя ў ГДР. Там яму давялося асвойваць новую тэхніку — верталёт Мі-24. У хуткім часе падпалкоўнік М. П. Мачанскі ўзначаліў палітаддзел 485-га асобнага верталётнага палка ў гарнізоне Брандзіс каля Лейпцыга.

 Неўзабаве прыйшоў загад вывесці полк у Расію. Знікла дзяржава Савецкі Саюз — ішло масавае скарачэнне арміі. Мікалаю Пятровічу прапаноўвалі высокую пасаду ў расійскай ваеннай авіяцыі, але ён напісаў рапарт на звальненне і вярнуўся ў Беларусь.

 У 1997 г. Мікалай Мачанскі ўзначаліў рэспубліканскі аэраклуб ДТСААФ, які знаходзіўся ў пас. Баравая Мінскага раёна. Матэрыяльная частка клуба была ў кепскім стане, большасць машын патрабавалі капітальнага рамонту. Разам з аднадумцамі давялося з нуля ствараць інфраструктуру і матэрыяльную базу. Вынік — высокія дасягненні пілотаў і парашутыстаў клуба на міжнародных спаборніцтвах па авіяцыйных відах спорту, шматлікія рэкорды. Лётчык 1-га класа М. П. Мачанскі не пераставаў вучыцца лётнай справе, засвоіў сем тыпаў верталётаў і два самалётаў, выканаў 365 скачкоў з парашутам. За шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства і асабісты ўклад у развіццё авіяцыйных відаў спорту М. П. Мачанскі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны (2010).

 У 2014 г. у Палацы Рэспублікі прайшло ўрачыстае святкаванне 80-годдзя Мінскага аэраклуба. Прысутнічалі шматлікія госці, у т. л. лётчык-касманаўт П. І. Клімук, тэлевядучы Л. А. Якубовіч, аднакласнікі Мікалая Мачанскага. На авіяцыйна-спартыўным свяце на аэрадроме Баравая прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка.

 Падчас трэніровачнага палёту 6 мая 2018 г. на новым верталёце загарэўся рухавік. Адводзячы машыну далей ад дачных участкаў, М. П. Мачанскі пачаў самастойна тушыць пажар і ратаваць тэхніку, не дапусціў перарастання аварыйнай сітуацыі ў катастрофу. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г. начальнік вучэбна-спартыўнай установы «Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца» рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» М. П. Мачанскі ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

 Пры аэраклубе працуе музей авіяцыйнай тэхнікі, ініцыятарам стварэння якога стаў М. П. Мачанскі. У экспазіцыі музея — авіятэхніка самых розных відаў і класаў. Дэманстрацыйная плошча экспазіцыі складае 2 га, дзе прадстаўлены 46 самалётаў і верталётаў, іншая тэхніка. Мікалай Пятровіч беражліва захоўвае памяць аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Садзейнічаў аднаўленню самалёта По-2 узору 1934 г., на якім ваявалі савецкія лётчыкі, быў адным з ініцыятараў стварэння дакументальнага фільма пра жаночы авіяполк «Незабудки. Бессмертный авиаполк» (2019).

 У аэраклубе праходзяць авіяцыйна-спартыўныя святы; спаборніцтвы абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў па парашутным і авіямадэльным спорце, дэманстрацыйныя палёты авіяцыі. Аэраклуб дае магчымасць прыняць удзел у аглядных палётах на верталёце Мі-2, самалётах Як-52, Ан-2, здзейсніць скачкі з парашутам. На тэрыторыі аэраклуба размешчаны спартыўна-забаўляльны цэнтр.

 Мікалай Мачанскі — лаўрэат спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны – 2017» у намінацыі «Невытворчая сфера». У Мікалая Пятровіча тры сыны. Старэйшы, Аляксей, — былы ваенны лётчык, падпалкоўнік запаса, майстар спорту, член зборнай Беларусі па верталётным спорце, лётчык авіякампаніі «Белавія». Валерый — прадпрымальнік, інструктар-парашутыст, мае каля 2 тыс. скачкоў з парашутам.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат.
аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Салук, Н. В. Николай Мочанский:«Взлет разрешаю!» / Наталья Владимировна Салук. – Минск : Пачатковая школа, 2012. – 344 с. : ил.
  2. Салук, Н. В. Минский аэроклуб, 1934–2014 / Наталья Салук ; Минский аэроклуб им. дважды Героя Советского Союза С. И. Грицевца ДОСААФ Беларуси. – Минск : Дивидимедиа, 2014. – 487 с.
  3. Корсак, Д.Любовь к небу : [о Минском аэроклубе ДОСААФ] / Дмитрий Корсак // Минщина : легенды, события, люди / Дмитрий Корсак. Минск, 2011. С. 284–287.
  4. Рассафонов, А.Николай Мочанский приземлился в Новой Попине : [Н. П. Мочанский встретился с учениками Новопопинской средней школы] / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2020. 14 сакавіка. С. 4.
  5. Трофименко, Г.Полковник Вихрь : [о лётчике, начальнике Центрального аэроклуба ДОСААФ Н. П. Мочанском] / Галина Трофименко ; фото Светланы Курейчик // Союзное государство. 2019. № 11. С. 48–51.
  6. Подлужный, П.Гордимся нашим земляком! : [Н. П. Мочанский награждён орденом «За личное мужество»] / Пётр Подлужный // Драгічынскі веснік. 2019. 13 ліпеня. С. 12.
  7. Мечная, Н.«За мечту надо бороться!»: [о лётчике Н. П. Мочанском] / Наталья Мечная // Заря. 2019. 9 февраля. С. 8–9 : фот.
  8. Мечная, Н.О небе, вертолетах и мужестве : [о встрече Н. П. Мочанского со школьниками в Дрогичинском районе] / Наталья Мечная // Заря. 2019. 26 января. С. 15.
  9. Курец, А.Леонид Якубович прилетел на вертолете : [по приглашению Н. П. Мочанского на Дрогичинщине побывал телеведущий Л. А. Якубович] / А. Курец // Сельская газета. 2018. 16 октября. С. 10.
  10. Куценко, О.Звезда телеэкрана вживую : [телеведущий Л. А. Якубович по приглашению Н. П. Мочанского побывал на Дрогичинщине] / О. Куценко // Драгічынскі веснік. 2018. 17 кастрычніка. С. 1–2 : фат.
  11. Солонец, Г.Николай Мочанский: «У меня было 45 секунд, чтобы спасти вертолет» / Григорий Солонец // Мінская праўда. 2018. 13 ліпеня. С. 5.
  12. Нікіфарава, С.Калі моцна захацець, можна ў космас паляцець : [пра навучэнцаў гімназіі № 2 г. Мінска, якія з дапамогай М. П. Мачанскага сябруюць з лётчыкамі і касманаўтамі] / Святлана Нікіфарава // Настаўніцкая газета. 2017. 30 верасня. С. 21 : фат.
  13. Ткачук, Н.Хлеб-соль для Олега Новицкого : [героя Российской Федерации, космонавта-испытателя, полковника О. Новицкого пригласил в Дрогичинский район начальник Минского аэроклуба ДОСААФ Н. П. Мочанский] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 16 верасня. С. 1, 4 : фот.
  14. Николай Мочанский:«Без полетов не представляю жизни» // Мінская праўда. 2017. 25 сакавіка. С. 14.
  15. Дроб, А.Звездные братья попали в историю : [в Минском аэроклубе ДОСААФ открылся павильон «Космос», в будущем экспозиция может получить статус музея авиации и космонавтики] / А. Дроб // СБ. Беларусь сегодня. 2016. 30 июня. С. 6 (приложение: Союз. Беларусь – Россия).
  16. Рассафонов, А.Под куполом парашюта : [награды и поздравления от начальника Минского аэроклуба Н. П. Мочанского получила учащаяся гимназии г. Дрогичина] / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2016. 17 снежня. С. 13 : фот.
  17. Жук, И. И.В небе появилось сердце… : [о 80-летии Минского аэроклуба ДОСААФ] / Игорь Жук // Армия. 2014. № 4. С. 14–15.
  18. Подлужный, П.Классный авиатор : [полковник Н. П. Мочанский] / Петр Подлужный // Драгічынскі веснік. 2014. 27 снежня. С. 6.
  19. Гранік, С.Дарога ў неба : [пра лётчыка М. Мачанскага] / Сяргей Гранік // Літаратура і мастацтва. 2012. 12 кастрычніка (№ 41). С. 10 : фат.
  20. Граник, С.Дорога в небо Николая Мочанского / Сергей Граник // Драгічынскі веснік. 2012. 8 снежня. С. 4.
  21. Макаров, А.История авиации — под Минском : [о музее авиационной техники в Минском аэроклубе ДОСААФ] / Александр Макаров // Армия. 2009. № 3. С. 28–30.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў
Педагогі

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Юскавец Майсей Калінікавіч
Педагогі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі
Педагогі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк
Педагогі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

Людміла Фёдараўна Мажэйка
Педагогі

Людміла Фёдараўна Мажэйка

Іван Пятровіч Данілаў
Педагогі

Іван Пятровіч Данілаў

следующий пост
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Федзюковіч Мікола (Мікалай Мікалаевіч)

Федзюковіч Мікола (Мікалай Мікалаевіч)

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў»

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў»

День открытых дверей «Сделать мир добрее»

День открытых дверей «Сделать мир добрее»

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Паэт святла, красы, любові»

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Паэт святла, красы, любові»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?