21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх.
“Чытайце беларускае” – пад такой назвай прайшоў літаратурны марафон у цэнтральнай раёнай бібліятэцы для старшакласнікаў СШ №1 г. Драгічына. Нягледзячы на тое, што ў паўсядзённым жыцці мы не так часта карыстаемся беларускай мовай, удзельнікі мерапрыемства малі магчымасць дэкламаваць вершы У. Карызны, Я. Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі, М. Танка і інш.
З вялікай цікавасцю яны адказвалі на пытанні пра гістарычнае мінулае нашага народу, разгадвалі моўныя красворды, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, а таксама з вялікім інтарэсам складалі з двух частак беларускія прыказкі, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.
Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!
Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!