21 лютага бібліятэкар Радастаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў 4-6 класаў ДУА “Радастаўская сярэдняя школа” правяла літаратурную гадзіну “Які гэта цуд, мова мая”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Бібліятэкар нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам, што нам у спадчыну засталася па-сапраўднаму унікальная мова – паводле даследванняў ЮНЭСКА беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся, што ў свеце зараз больш за тры тысячы моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення, аб тым, што роднае слова і родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў народа, што мы можам ганарыцца слаўнай гісторыяй нашага пісьменства і друку. Вучні прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы, паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак.