22 лютага у Драгічынскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп «Мовы роднай запаветны сад» для вучняў 6 “Г” класа ДУА “СШ №1 г. Драгічына”.
Дзеці даведаліся з чаго калісьці пачыналася мова, як развівалася. Пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
З цікавасцю дзеці праслухалі відэазапіс верша М.Танка “Родная мова”, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсах. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць.
Увазе дзяцей была прадэманстравана выстава “Жыве ў вяках беларуская мова”. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэа “Гісторыя беларускай мовы”.