Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Сталіцай свята ў 2026 годзе сталі Касцюковічы Магілёўскай вобласці.
7 верасня ў мэтах патрыятычнага выхавання і папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа ў дзіцяча-юнацкім сектары Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная экспедыцыя «Спадчына беларускіх асветнікаў», актыўнымі ўдзельнікамі якой сталі вучні 5 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына». У рамках мерапрыемства асаблівая ўвага была ўдзелена гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання.


























