Дзень беларускага пісьменства-нацыянальнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Яго мэта-захаванне і развіццё духоўнай спадчыны, прапаганда нацыянальнай культуры, літаратуры і кнігадрукавання. Ідэя стварэння свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500 — годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны — беларускага асветніка і першадрукара.
7 верасня ў мэтах асветы і актуалізацыі культурнай спадчыны вялікага першадрукара ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 8 і 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» прайшоў культурна-асветніцкі экскурс «Шляхамі Скарыны: мінулае і сучаснасць», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне ўкладу асветнікаў у развіццё нацыянальнай культуры Беларусі.
























