Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “ Белая, светлая, чыстая – маці мая Беларусь”для членаў Драгічынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “ Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.
Нам , сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце – жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Мінула шмат гадоў, наша краіна залячыла нанесеныя ёй раны, але людзі помняць цану Пабеды. Дзякуючы гераічнаму подзвігу нашых дзядоў, мы бачым мірнае неба над Радзімай.
Супрацоўнікі бібліятэкі шчыра павіншавалі ўсіх са святам , у выкананні Марыі Чуніхінай і Васілія Салівончыка прагучалі цудоўныя песні. Сёння усе мы нясем адказнасць за будучае нашай дзяржавы. У адзінстве і згуртоўнасці – наша сіла.