Іван Пятровіч Данілаў - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Педагогі

Іван Пятровіч Данілаў

Автор:
время чтения:2min read
0
Іван Пятровіч Данілаў

Нарадзіўся Іван Пятровіч Данілаў  27.9.1924 г. ў в. Ляжыткавічы Драгічынскага района. Да вайны вучыўся ў Драгічынскай сярэдняй школы. Бацькі і настаўнікі даўно заўважылі ў кемлівым і разважлівым хлапчуку схільнасць да вучобы і рабілі многае, каб пасадзейнічаць развіццю юнаму дараванню. Але, на жаль, не ўсё заўсёды складвалася добра. Вёска ў тыя часы жыла вельмі бедна. Сяляне пастаянна марылі аб добрым кавалку зямлі, з якой звязвалі паляпшэнне свайго дабрабыту, а ў людзі, як кажуць, выходзілі толькі адзінкі з іх дзяцей.

RELATED POSTS

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Бацьку Івана, Пятру Мікалаевічу, які ў свой час скончыў агульнапрыходскую школу і нават быў у складзе зямельнага камітэта, маці, Марыі Якаўлеўне, вельмі хацелася, каб іх дзеці не былі горшымі за іншых. Таму, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, Іван Данілаў на выдатна закончыў сем класаў і марыў аб далейшай вучобе. Але перашкодай усяму стала Другая сусветная вайна.

Фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз нечакана і раптоўна. У пачатку вайны ніхто не ведаў, колькі жорсткасці, страху і бяды прынясе яна кожнай нашай сям’і. Івану Данілаву ў семнаццаць гадоў давялося перажыць такое, што не кожны чалавек вытрымае. Ужо з 1942 года ён — сувязны партызанскага атрада імя Шыша, а потым — імя Калініна Пінскага злучэння. Пазней разам з народнымі мсціўцамі ўдзельнічаў у баявых аперацыях: узрываў эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага, граміў гітлераўскія гарнізоны… Не раз, як кажуць, знаходзіўся на валаску ад смерці.

Уліпені 1944 года партызанскі  атрад, у якім змагаўся  з  ворагам  ІванДанілаў, злучыўся з рэгулярнымі   часцямі Чырвонай Арміі. Далей для маладога байца пачаліся нялёгкія франтавыя шляхі-дарогі. Пры вызваленні горада Маладзечна ён быў цяжка паранены. Лячыцца давялося ў некалькіх шпіталях.   — Спачатку на лячэнне мяне адправілі ў Маскву, — успамінае Іван Пятровіч  — У шпіталі, у які паклалі, не было першай групы крыві, што патрабавалася мне для пералівання. Жанчына-доктар спытала: «Ну што, галубок, рабіць? Застаецца толькі спадзявацца на маладосць твайго арганізма». I арганізм не падвёў Івана Данілава. Ён выкарабкаўся з хваробы без пералівання крыві. I менавіта ў тым маскоўскім шпіталі малады франтавік цвёрда вырашыў пасля вайны набыць прафесію ўрача.

У 1949 годзе Данілаў на выдатна скончыў Пінскую фельчарскую школу, а ў 1955-ым  —  Мінскі медыцынскі інстытут. Маладога спецыяліста накіравалі ў Гродзенскую вобласць, дзе ён пачаў працаваць урачом Поразаўскай         раённай бальніцы.

У 1961 годзе І.П. Данілаў скончыў аспірантуру пры Мінскім медінстытуце, а ў 1962-ім абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Уплыў хранічнага танзіліту на стан сасудзістай сістэмы». Крыху пазней яго прызначаюць дырэктарам Беларускага навукова-даследчага         інстытута гематалогіі і пералівання крыві. Менавіта на гэтай пасадзе па-сапраўднаму разгарнулася навуковая і практычная дзейнасць Івана Пятровіча ў галіне медыцыны. Ён апантана працуе над праблемай удасканальвання метадаў          стабілізацыі кансервавання крыві, прызначанай для масавых пераліванняў.

Творчая, навукова-абгрунтаваная дзейнасць на ніве медыцыны дала магчымасць І.П.Данілаву ў 1972 годзе абараніць доктарскую дысертацыю. А ў 1974 годзе ён паспяхова прайшоў па конкурсу на вакантную пасаду загадчыка кафедры ўнутраных хвароб Мінскага медінстытута. Тут прафесар працягваў свае даследаванні па праблеме тромбафіліі і рэалогіі крыві пры інфаркце міякарду і хранічных захворваннях лёгкіх. 3 1993 года Іван Пятровіч зноў працуе ў навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві.

Дзейнасць вучонага ў вышэйшых медыцынскіх установах не абмяжоўваецца толькі навуковымі адкрыццямі і іх выкарыстаннем    у практыцы.  Дарэчы І.П. Данілаў аўтар звыш 400 навуковых прац, сярод якіх 6     манаграфій     і 14 вынаходніцтваў. 3а прайшоўшыя гады Іван Пятровіч падрыхтаваў І8 кандыдатаў і 2 доктары медыцынскіх навук. Выдаў брашуру «Гемафілія». У ёё разглядаюцца сучасньп падыходы да лячэння прафілактыкі гэтага цяжкап захворвання.

 Іван Пятровіч Данілаў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Жыве ў г. Мінску.

Працы  І. П. Данілава

  1. Данилов, И. П. Забытые уроки истории / Иван Данилов. — Минск: Смэлток, 2010 — 301 с.
  2. Данилов, И. П. Западная Беларусь. Пережитые режимы. Записки участника и свидетеля / И. П. Данилов. – Минск: Смэлток, 2014. – 306с.
  3. Данилов, И. П.  Записки западного белоруса: 1937-1945: политика и война глазами очевидца и участника : [уроженца Дрогич. р-на. Упомин. г. Пинск, Брест, Дрогичин, Янов-Полесский, Днепро-Бугский канал] /  И.Данилов.- Мн.: Хурсик,  2007. —  357с.
  4. Данилов, И. П.  Записки западного белоруса: 2-книга / И. Данилов.- Мн.: Хурсик, 2011. — 294с
  5. Данилов, И. П. История не из учебника = History not from textbook : взгляд западного белоруса / Иван Данилов. — Минск: Издательство Виктора Хурсика, 2012 — 342 с., [3] л. ил.
  6. Данилов, И. П. Ненужная война = Unnecessary War / Иван Данилов. — Минск: Смэлток, 2013 — 302, [3] л. ил.
  7. Данилов, И. П.  Неудобная история глазами западного белоруса: эссе /  И.Данилов.- Мн.: Хурсик,  2009. —  289с. 
  8. Данилов, И. П.  Размышления западного белоруса /  И.П. Данилов.- Мн.: Хурсик,  2009. —  336с. 
  9. Данилов, Иван Петрович. Стероидная терапия в клинике внутренних болезней, 1984 
  10. Данилов, Иван Петрович. Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней, 1975 
  11. Данилов, Иван Петрович. Хронический бронхит, 1989 
  12. Пуповинная кровь в решении проблемы недостатка кроветворных клеток для трансплантации / Петевка Н. В., Данилов И. П. // Здравоохранение. – 2013. – № 9.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў
Педагогі

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі
Педагогі

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч
Педагогі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі
Педагогі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк
Педагогі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

Людміла Фёдараўна Мажэйка
Педагогі

Людміла Фёдараўна Мажэйка

следующий пост
Людміла Фёдараўна Мажэйка

Людміла Фёдараўна Мажэйка

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Краязнаўчы час “Каб любіць Драгічыншчыну родную, трэба ведаць вытокі свае”

Краязнаўчы час “Каб любіць Драгічыншчыну родную, трэба ведаць вытокі свае”

Информ-досье «Конституция – символ эпохи»

Информ-досье «Конституция – символ эпохи»

Праздничный квест «Пусть всегда будет мама, пусть всегда будет папа!»

Праздничный квест «Пусть всегда будет мама, пусть всегда будет папа!»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок    СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организаций

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?