Фёдар Данілавіч Клімчук - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Педагогі

Фёдар Данілавіч Клімчук

Автор:
время чтения:3min read
0
Фёдар Данілавіч Клімчук

Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. У першых класах навучаўся ў Сіманавіцкай школе, а потым – у школах г. Драгічына.

RELATED POSTS

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч

У 1952–1954 гадах Фёдар Клімчук – студэнт гістарычнага аддзялення Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую адукацыю, скончыўшыя іх мелі права выкладання ў першых 7-мі (ці 8-мі) класах. Пасля заканчэння інстытута Фёдар Клімчук настаўнічаў у вёсцы Відзібор Столінскага раёна. З 1955 года працаваў у школах Драгічынскага раёна, пераважна ў Сіманавіцкай сярэдняй школе, а таксама ў Ласінскай, Субацкай, Завершанскай, Ляхавіцкай, Радастаўскай, Застаўскай. Праца з вучнямі падабалася маладому настаўніку. Ён ладзіў пешыя і веласіпедныя вандроўкі па Драгічыншчыне і па суседніх рэгіёнах Палесся, назіраў за асаблівасцямі маўлення мясцовых жыхароў. Разам з вучнямі шукаў старажытныя стаянкі людзей.

У 1964–1967 гадах Фёдар Клімчук навучаўся на завочным аддзяленні Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (гістарычны факультэт), які паспяхова скончыў. У 1957 годзе Фёдар Данілавіч наладзіў сувязі з аддзелам дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР у Мінску. З гэтага часу па спецыяльных праграмах пачаў збіраць дыялектны, фальклорны і этнаграфічны матэрыял. 2 студзеня 1959 года ўпершыню наведаў аддзел дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя А. А. Патэбні АН УССР у Кіеве. У 1962 годзе наладжаны сувязі і пачалося супрацоўніцтва з Мікітам Ільічом Талстым (праўнук Л. Н. Талстога) і іншымі супрацоўнікамі Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР у Маскве. М. І. Талсты быў кіраўніком шматлікіх навуковых экспедыцый на Палессе, якія ладзіліся з 1962 года.

У 1968–1971 гадах Ф. Д. Клімчук навучаецца ў аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля яе заканчэння працуе ў гэтым інстытуце, у сектары дыялекталогіі (пасля аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі), спачатку на пасадзе малодшага, а з 6 лістапада 1981 года – старшага навуковага супрацоўніка.

Фёдар Данілавіч у 1973 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся», яму была прысвоена навуковая ступень кандыдата філалагічных навук.

Ф. Д. Клімчук – аўтар больш чым 200 прац у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі, славістыкі, фальклору, этнагенэзу, глотагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміцы. Сярод іх – манаграфія «Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс» (1983). Праца прысвечана праблеме класіфікацыі гаворак гэтага рэгіёна з фактамі гісторыі. Спецыяльны раздзел прысвечаны апісанню фанетычнай сістэмы чатырох гаворак Драгічыншчыны (вёсак Сіманавічы, Заяленне, Папіна, Субаты). Аўтар перакладаў на гаворку роднай вёскі Сіманавічы (Драгічынскі раён) некаторых вядомых твораў Гамера, Гогаля, «Пераклады з твораў Л. М. Талстога на гаворкі Палесся» (2011)… Ф. Д. Клімчук ў складзе аўтарскага калектыву ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 года ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах. Фёдар Данілавіч – унікальны знаўца фальклору Беларускага Палесся, ведаў і спяваў амаль тысячу песень. Складаў вершы, напісаў аповесць “Яныс”, якая выйшла асобным выданнем у 2013 годзе. Напісаныя на традыцыйнай гаворцы жыхароў вёскі Сіманавічы ўяўляюць не толькі мастацкую, але і значную навуковую каштоўнасць. Да канца лютага 2005 г. працаваў у аддзеле дыялекталёгіі ды лінгвагеаграфіі Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі.

 “Мова, на якую перакладзена Біблія, ніколі не знікне, не забудзецца. Мова палескай вёскі Сіманавічы застанецца на стагоддзі”, — так лічыў Фёдар Данілавіч Клімчук. Так ён вырашыў ўвекавечыць мову сваёй маленькай радзімы, сваёй вёскі Сіманавічы.  Таму і працаваў над перакладам “Новага Завету”. І задуманае здзейсніў. Першая частка кнігі «Новый завіт. Пераклад на заходнепалескую гаворку» выйшла ў 2010, а цалкам першая і другая — ўжо пасля смерці Фёдара Данілавіча — у 2019 годзе. У Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, а таксама на радзіме Ф.Д.Клімчука — ў Сіманавічах, адбылася прэзентацыя “Новага Завіту”.

Фёдар Данілавіч быў працавітым, сціплым, добразычлівым, мэтанакіраваным, ініцыятыўным і выключна спагадлівым чалавекам. Па словах сястры Ф.Д.Клімчука, Лідзіі Данілаўны Юхноўскай, нават родзічы да канца не ўсведамлялі маштабнасць яго асобы і той значны ўклад, які Фёдар Данілавіч пакінуў для навукі і яго паслядоўнікаў. Яго сэрца перастала біцца 22 кастрычніка 2018 года на 84-м годзе жыцця. На паніхідзе прысутнічала шмат калег мовазнаўцы, былі яго маладыя вучні. Спачувальныя тэлеграмы прыйшлі з многіх гуманітарных інстытутаў, якія знаходзяцца ў розных кутках свету. Даслала спачуванне і ўдавіца Мікіты Талстога.

Адметна і тое, што Фёдар Данілавіч пайшоў з жыцця ў гадавіну смерці сваёй маці, з якой меў моцную духоўную повязь. Пахавалі Ф.Д.Клімчука 24 кастрычніка на Заходніх могілках у Мінску. Светлая памяць пра яго застанецца ў сэрцах яго родных, сяброў, аднадумцаў і паслядоўнікаў.

Працы Ф. Д. Клімчука

  1. Новый Завіт: Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста / пераклад на заходнепалескую гаворку Фёдара Клімчука. — Мінск : Медысонт, 2019. — 319, [1] с.. : партр.
  2. Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны/ [А. А. Крывіцкі і інш. ; укладальнікі: Ф. Д. Клімчук і інш. ; навуковы рэдактар Г. А. Цыхун] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа, Грамадскае аб’яднанне «Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства» . — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 273, [2] с., : карт.        
  3. Шепелевич В. В. Песнидеревни Ковнятин Пинского района / В. В. Шепелевич ; [научный редактор Ф. Д. Климчук]. — Пинск : Паляшук, 2014. — 159 с. : портр.         
  4. Самуйлік, Яраслаў Рыгоравіч Атлас гаворак выганаўскага Палесся/ Я. Р. Самуйлік ; [аўтар прадмовы Ф. Д. Клімчук ; рэдактар Ф. Д. Клімчук ; Брэсцкі дзяржаўны технічны ўніверсітэт, Кафедра беларускай і рускай моў]. — Брэст : БрДТУ, 2013. — 322 с., карты.    
  5. Клімчук, Фёдар Данілавіч Яныс: аповесць : (на заходнепалескай гаворцы в. Сімановічы) / Ф. Д. Клімчук. — Мінск : А. М. Вараксін, 2013. — 82, [1] с.
  6. Клімчук, Фёдар Данілавіч Пераклады на заходнепалескую гаворку: (вёска Сіманавічы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці) / Ф. Д. Клімчук ; Грамадскае аб’яднанне «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе». — Мінск : Мэджык, 2012. — 182, [1] с. : партр.
  7. Клімчук, Фёдар Традыцыйнае вяселле вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці= Традиционная свадьба села Симоновичи Дрогичинского района Брестской области / Ф. Д. Клімчук ; Грамадскае аб’яднанне «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе». — Мінск : Мэджык, 2011. — 84 с.       
  8. Перакладыз твораў Л. М. Талстога на гаворкі Палесся / Грамадскае аб’яднанне «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе» ; [складальнік, навуковы рэдактар Ф. Д. Клімчук]. — Мінск : Мэджык, 2011. — 310, [1] с. : карта.       
  9. Вярэніч, Вячаслаў Лявонцьевіч Палескі архіў: лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы / В. Л. Вярэніч ; пад навуковай рэдакцыяй Федора Клімчука, Эльжбеты Смулковай і Анны Энгелькінг ; Грамадскае аб’яднанне «Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе»». — Мінск : А. Н. Вараксін, 2009   . — 691 с. : іл., табл., карты.
  10. Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся: атлас, слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; [укладальнікі: Г. Ф. Вештарт і інш. ; рэдактары: Ф. Д. Клімчук, У. А. Кошчанка, І. І. Лапуцкая]. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — 352 с. : карты.                  
  11. Трухан, Тамара Мікалаеўна      Лексіка апрацоўкі льну : тэмат. слоўн., лекс. атлас / Т.М. Трухан, Ф.Д. Клімчук; адказ. рэд. Трухан Т.М. ; Нацыянальная акадэмия навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : Права і эканоміка, 2006. — 200, [2] с. : карты   
  12. Босак, Алёна Атлас гаворак Пружанскага раенаБрэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над’ясельдзя) : фанетыка і марфалогія / Алена Босак, Віктар Босак ; адк. рэд. Клімчук Ф. Д.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : [б. в.], 2005. — 94 с. : карты.
  13. Беларускае мовазнаўства: бібліягр. паказ., 1986-1991 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я.Коласа, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; [склад.: А.У.Каратышэўская, А.У.Траццякова ; аўт. уступ. арт.: Ф.Д.Клімчук, В.П.Русак ; навук. рэд. В.П.Русак]. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 483, [1] с.          
  14. «Палессе ў 20 стагоддзі»,міжнародная навукова-краязнаўчая канферэнцыя (2 ; 2000 ; Беласток)    Загароддзе-3 : Матэрыялы навук.-краязн. канф. «Палессе ў XX стагоддзi», 1-4 чэрв. 2000 г., Беласток / Пад рэд. Ф.Д.Клімчукаі інш. ; Беласток. — Мінск : Тэхналогія, 2001. — 317 с.     
  15. «Палессе-скрыжаванне культур і часу»,Міжнародная навукова-краязнаўчая канферэнцыя (25-27 верасня 1999 г. ; Пінск)         Загароддзе — 2 : Матэрыялы навук.-краязн. канф. «Палессе-скрыжаванне культур і часу», 25-27 верас. 1999 г., Пінск / Заходнепалес. навук.-краязн. т-ва «Загароддзе», Бел. ін-т праблем культуры, Каф. бел. культуры Ун-та ў Беластоку; уклад., агул. рэд. Клімчука Ф. Д., Лабачэўскай В. А. — Мінск : Тэхналогія, 2000. — 207 с., [4] л. іл.        
  16. Загароддзе — 1: Матэрыялы Міждысцыплінар. навук. семінара па пытаннях даслед. Палесся, (Мінск, 19 верас. 1997 г.). / Пад агул. рэд. Ф. Д. Клімчука. — Мінск : БелІПК, 1999. — 99, [1] с.                  
  17. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [пад рэдакцыяй М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч]. — Т. 5: Семантыка. Словаўтварэнне. Націск : [адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 1 студзеня 1997 г. / Н. У. Быкава і інш. ; навуковыя рэдактары тома: В. М. Курцова, І. Я. Яшкін ; рэдкалегія тома: Ф. Д. Клімчукі інш.]. — Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь : Камітэт дзяржаўных знакаў, 1998. — 125, [1] с., [139] л. карт.          
  18. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [пад рэдакцыяй М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч]. — Т. 4: Побыт : [адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 1 студзеня 1997 г. / Т. В. Бародзіч і інш. ; навуковыя рэдактары тома: Т. М. Трухан, І. Я. Яшкін ; рэдкалегія: Ф. Д. Клімчукі інш.]. — Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь : Камітэт дзяржаўных знакаў, 1997. — 150 с., [149] л. карт.                
  19. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [пад рэдакцыяй М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч]. — Т. 3: Чалавек : [адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на 1 лістапада 1994 г. / укладальнікі: А. П. Груцо і інш. ; навуковы рэдактар тома І. Я. Яшкін ; рэдкалегія тома: Ф. Д. Клімчукі інш.]. — Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, 1996. — 115, [1] с., [132] л. карт.          
  20. Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет / [І. Я. Яшкін і інш. ; навуковыя рэдактары: Ф. Д. Клімчук, І. Я. Яшкін] ; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 252 с. [3] с. : карты.          
  21. Леванцэвіч, Лена Васільеўна      Атлас гаворак Бярозаўскага раёнаБрэсцкай вобласці. Марфалогія : вучэбны дапаможнік па курсу «Беларуская дыялекталогія» для спецыяльнасці 02.19 «Беларуская мова і літаратура» / Л. В. Леванцэвіч ; [рэдактар Ф. Д. Клімчук] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. — 1994. — 145. [1] с., [142] л. карт.      
  22. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [пад рэдакцыяй М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч]. — Т. 2: Сельская гаспадарка : [адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 1 кастрычніка 1993 г. / укладальнікі: М. П. Антропаў і інш. ; навуковыя рэдактары тома: А. І. Чабярук, І. Я. Яшкін ; рэдкалегія тома: Ф. Д. Клімчукі інш.]. — 1994. — 145, [1] с., [142] л. карт.              
  23. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [пад рэдакцыяй М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч]. — Т. 1: Раслінны і жывёльны свет : [адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 1 сакавіка 1993 г. / Г. У. Арашонкава і інш. ; навуковыя рэдактары тома: Ф. Д. Клімчук, Я. М. Рамановіч, І. Я. Яшкін ; рэдкалегія тома: Ф. Д. Клімчук і інш.]. — 1993. — 159, [1] с., [140] л. карт.               
  24. Дыялектны слоўнік Брэстчыны/ [складальнікі: М. М. Аляхновіч і інш. ; рэдактары: Г. М. Малажай, Ф. Д. Клімчук]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 292, [2] с.           
  25. Клімчук, Фёдар Данілавіч Гаворкі Заходняга Палесся.— Мінск : Навука і тэхніка, 1983.    
  26. Клімчук, Фёдар Данілавіч Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс / АН Беларус.ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 126, [2] с. : табл., карты.
  27. Клімчук, Фёдар Данілавіч Да лінгвагенграфіі Заходняга Палесся: Фанетыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманне вучонай ступені канд.філ.навук. — Мінск : [б. в.] , 1973. — 193 с. : табл.        
  28. Клімчук, Фёдар Даілавіч Родавыя прозвішчы, імёны жыхароў вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна (пачатак) / Ф.Д.Клімчук // Беларуская дыялекталогія. Вып. 5. : [зборнік навуковых артыкулаў]. Мінск : Беларуская навука, 2018. С. 146—165.
  29. Клімчук, Фёдар Даілавіч Успаміны пра Юзэфу Фларыянаўну Мацкевіч/ Ф.Д.Клімчук // Беларуская дыялекталогія. Вып. 2. : [зборнік навуковых артыкулаў]. Мінск : Беларуская навука, 2012. С. 11—14.
  30. Клімчук, Ф. Д. «Жёлтые волосы» и этногенез / Ф. Климчук// Гiстарычная брама. 2010. № 1(25).
  31. Клімчук, Ф. Д. Очерк древней и средневековой Пинщины / Ф. Климчук// Гiстарычная брама. 2009. № 1. С. 3–23.
  32. Клімчук, Ф. Д. Дыялектнае ўзмежжа ў Ніжнім Пагарынні / Ф. Клiмчук// Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгваадукацыі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. Брэст, 20–21 сакавіка 2008 г. Брэст, 2008. Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2008. С. 35–37.
  33. Клімчук, Ф. Д. Гаворкі ў нізоўях ракі Гарынь / Ф. Клімчук// Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 15–16 красавіка 2008 г. Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2008. С. 130–135.
  34. Клімчук, Ф. Д. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі / Ф. Клiмчук// Беларуская лінгвістыка. Мiнск, 2001. Вып. 50. С. 19–24.

Аб жыцці і дзейнасці Ф. Д. Клімчука

  1. Климчук Фёдор Данилович/ П. А. Михайлов // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 82.
  2. Клімчук Фёдар Данілавіч// Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА. 1997. С. 430.
  3. Буйнич, Е. Увековечил симоновичский диалект/ Елена Буйнич // Драгічынскі веснік. 2020. 14 сакавіка (№ 20). С. 4.
  4. Расафонаў, А. У раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя “Новага Завіту” : [уражэнец вёскі Сіманавічы (Драгічынскі раён) вучоны-філолаг Фёдар Данілавіч Клімчук пераклаў на мясцовую мову “Новы Завет”] / Андрэй Расафонаў ; фота аўтара // Драгічынкі веснік. — 2019. — 11 мая (№ 35). — С. 11 : фат.
  5. Шафран, Г.  Светлай памяці нашага земляка Фёдара Данілавіча Клімчука/ Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 3 лістапада. С. 16 : фат.
  6. Клімчук, Фёдар Данілавіч Справа яго жыцця : [гутарка з Ф.Д. Клімчуком] / Фёдар Данілавіч Клімчук ; [гутарыла] Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 21 студзеня. С. 3 : фат.
  7. Міхайлаў, П. А. Даследчык палескіх скарбаў Фёдар Клімчук/ Павел Міхайлаў // Роднае слова. 2015. № 2. С. 38–40.
  8. Трухан, Т. М. Фёдар Данілавіч Клімчук(Да 70-годдзя з дня нараджэння) / Т. М. Трухан // Белорусская лингвистика. Минск : Белорусская наука, 2005. Вып. 55. С. 111–113.
  9. Антропов, Н. П. К юбилею Ф. Д. Климчука. Фёдор Данилович Климчук – патриот и исследователь Полесья / Н. П. Антропов // Живая старина / Государственный республиканский центр русского фольклора. Москва, 2005. Вып. 3. С. 47–48.
  10. Кунцэвіч, Л. П. Фёдар Данілавіч Клімчук(Да 60-годдзя з дня нараджэння) / Л. П. Кунцэвіч // Белорусская лингвистика. Минск: Наука и техника, 1996. Вып. 45. С. 74.
  11. Фёдар Клімчук: «Памруць гаворкі – мова стане мёртвай…» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.vb.by/society/science/14129.html

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў
Педагогі

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Мікалай Пятровіч Мачанскі
Педагогі

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Юскавец Майсей Калінікавіч
Педагогі

Юскавец Майсей Калінікавіч

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі
Педагогі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк
Педагогі

Аркадзь Феадосьевічь Рылюк

Людміла Фёдараўна Мажэйка
Педагогі

Людміла Фёдараўна Мажэйка

следующий пост
Васіль Іванавіч Сянкевіч

Васіль Іванавіч Сянкевіч

Іван Пятровіч Данілаў

Іван Пятровіч Данілаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Исторический час «Свеча памяти жертвам геноцида»

Исторический час «Свеча памяти жертвам геноцида»

Информационный час

Информационный час «Качественная жизнь — здоровая нация»

Обзор передвижной выставки «Без срока давности»

Урок истории «Память без срока давности»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?