Людзі жылі бедна і каб неяк упрыгожыць свае дамы вешалі на вокнах папяровыя фіранкі – выцiнанкі.
Вельмі папулярнай пры афармленні хатняга інтэр’ера выцінанка стала з канца XIX стагоддзя. Яе наклейвалі на беленыя сцены, рабілі фіранкі на вокны, сурветкі на паліцы, упрыгожвалі абразы.
Сёння развіццё набывае аўтарская выцінанка, якая абапіраецца на народную творчасць. Выцінанка не патрабуе такой жорсткай тэхналогіі, як, напрыклад, у саломапляценні, вышыўцы або ткацтве.