Лірычныя песні
Куе зозуля, сад розлягае
Плачэ дівонька, на віз сядае.
За ею доля в слід ступае.
Ек добра доля, ходы за мною,
Ек лыхая доля, то плывы з водою.
Шчэй ты, дівонька, ны вродылася,
Ек тобі доля назначылася.
Шчэ ты, дівонько, в повытку лыжела,
Ек твоя доля в головах стоела,
Ек тыбэ твоя доля за руку водыла.
Запісана ад Савульчык Марыі Мікалаеўны, 1944 г. нараджэння, жыхаркі в. Агдэмер
Ой, у мого брата
Калынова хата.
Хата калынова.
Сілы на помосты.
Встану я й пойду
До брата в госты.
Брат сыстру встрычае,
Ворота открывае
А братовая скосо поглядае.
Ны дывыся, мыла, ны дывыся крыво,
Бо моій сыстрінцы
Ны шчодэнь гостына.
Я с тобою, мыла, і ны налюблюся,
З своею сыстрою ны наговоруся.
Я з тобою, мыла, шчодэнь, шчогодыны,
А з своею сыстрою дай ны шчоныділы.
Запісана ад Савульчык Марыі Мікалаеўны, 1944 г. нараджэння, жыхаркі в. Агдэмер
Калына-малына голле поламала.
Ой, кажуть жэ люды, шо я малёвана.
Я ж ны малёвана, така моя врода.
У мого батынька добра выгода.
Колодяз на дворі, выдырко на ключі.
Ой, ек высылэнько по водыцю йдучы.
А у свёкра ны шчаслыва доля,
Свыкрівка лыхая сама рано встала,
Мынэ ны збудыла, пошла до сусідок
Мынэ обсудыла.
Чужыі пастушкы у полы гукають,
А моі коровкы в хлыві рыкають.
Запісана ад Білевіч Ніны, жыхаркі вёскі Дробаты
Зыйдіте в сторону врагы,
Ны пырыходьтэ дорогы.
Ныхай пырэйдэ Господь Біг,
А за Господом батько мій,
Шчэй маты моя з водою,
Шчасцем, долыю добрыю.
Запісана ад Савульчык Марыі Мікалаеўны, 1944 г. нараджэння, жыхаркі в. Агдэмер
Куе зозулька, сад розлягае.
Плачэ дівонька, на віз сядае.
Йійі матенка ключі пытае.
– Дітятко, доню, дэ ключі діла?
– Подывыся, матёнка, дэ я сыділа.
Чы в коморы на прыстолы,
Чы в свытлыці на полыці.
Запісана ад Савульчык Марыі Мікалаеўны, 1944 г. нараджэння, жыхаркі в. Агдэмер
Жнівныя пісьні
Ой, пойду я дорогію ,
Пушчу голос дубровію.
Ныхай моя маты чуе,
Міні вычэру готуе.
Бо втомыла паньска ныва.
Ны втомылася жнучы,
А втомылася йдучы.
Сім міль йшла дорогію,
А восьму – водою.
Мій голосок дубровію.
Запісана ад Білевіч Ніны, жыхаркі вёскі Дробаты
Ой, чес пора до домоньку
Молодым молодочкам,
Шчэй хорошынькым дывочкам.
У молодочок діткы плачуть,
А в дывочок вынкы вьенуть,
Діткы плачуть – йісты хочуть,
Вынкы вьенуть – росы хочуть.
Діткы плачуть – повмырають,
Вынкы вьенуть – повсыхають.
Трэба діток покормыты,
Вынкы трэба покропыты
Запісана ад Білевіч Ніны, жыхаркі вёскі Дробаты
Высільны пісьні
У горідчыку на загінчыку
Зіллічко розлягае.
У нашыі Манічкы молодэнькіі
Вісіллічко начынае.
Біг йій дае, Біг йій дае.
Батынько помагае,
Всі святыі, люды добры,
Шэй сусіды блыськы,
Шэй до того, шэй до того
Родына прыбувае.
Прыйіхала Манічка з-под вінце,
Сыпнула золота з рукавце.
Выйшов батынько з хаты,
Став золото збыраты.
Ны збырай, батынько, ны збырай,
Бо ты моёго золота ны збырэш,
Оно моі слезонькы розоллеш.
Запісана ад жыхаркі вёскі Сорацні, Пратасевіч Марыя Пятроўны 1934 г.н.
Мытёна гулонька, мытёна,
Мытёна гулонька з конце,
Прыйіхала Манічка з выньце.
Сыпнула золота з рукавце.
Выйшов батынько вытаты,
Став тое золото збыраты.
Ны збырай, батынько, ны збырэш,
Оно моі слезонькы розоллеш.
Запісана ад жыхаркі вёскі Сорацні, Пратасевіч Марыя Пятроўны 1934 г. н.
Радуйся, батынько:
Вызэ сын нывісточку,
Высоку, ек ялыну,
Чырвону, ек калыну.
Ой, батынько, батынько, на дворі дыво:
Прывызлы нывістку на двір дывну.
Ны так дывну, ек хорошу.
На еі лычыньковы сонычко грае,
А з ее гочок дожджык крапае.
Запісана ад жыхаркі вёскі Сорацні, Пратасевіч Марыя Пятроўны 1934 г. н.
Ны сыды, дівонько, ны сыды,
Отчыны гокэнцэ, погляды,
Чы ясный місяць на нэбы,
Чы хорошій жынышок на коні.
Хорошій, матенко, чорнобровый,
Колы міні ёго Біг ссудыв,
Ссудыв міні ёго Біг, ссудыв,
Шчэй каля мынэ посадыв.
Запісана ад жыхаркі вёскі Сорацні, Пратасевіч Марыя Пятроўны 1934 г.н.
Вжэ вэчор вычоріе,
Свыкрівка высыліе.
Надійіця корысточкы
З молодэі нывісточкы.
Надійіця роботухы
З молодэі молодухы.
Ой, у полы роботуха,
А у хаты – колотуха.
Запісана ад Білевіч Ніны, жыхаркі вёскі Дробаты
Чырвоная вышня з под коріня выйшла,
Отдала мама замуж, дай я ныпрывыкша.
Ой, выйду на гору, дай гляну додому,
Вары, мамо, вычэру дай на мою долю.
Варыла, варыла, ны мало, ны крошкы,
Ныма тобі, донё, ны мыскы, ны ложкы.
Вспомыны ж мынэ, мамо, хоть раз у вовторок,
А я ж тыбэ, мамо, на дэнь разів сорок.
Вспомыны ж мынэ, мамо, хоть раз у сырэду,
А ж тыбэ, мамо, жынучы чырэду.
Вспомыны ж мынэ, мамо, хоть раз у субботу,
А я ж тыбэ, мамо, йдучы на роботу.
Вспомыны ж мынэ, мамо, хоть раз у ныділю,
А я ж тыбэ, мамо, стылючы постілю.
Запісана ад Рубец Марыі Мікалаеўны, 1944 г.н., жыхаркі вёскі Вавулічы
Ластовонька-га, ластовонька чэрнэнькая, ластовонька,
Чого рано з вірья вышла, чого рано.
Шэ ж по горам сныгы лыжеть, шэ по горам сныгы лыжеть
По долынам крыгы стоять, по долынам крыгы стоять.
Я ж тыі сныгы крыльцэм змыту, я ж тыі сныгы крылцэм змыту,
Я ж тыі крыгы носком побью, я ж тыі крыгы носком побью.
Ой, дівонька молодэнькая, чого замуж рано ідэш,
Чы вмітымыш господарыты, діло робыты, чы вмітымыш?
Шо ны вмію – зрозумію, шо ны знаю, то спытаю.
Запісана ад Абрамовіч Алены Іванаўны, 1934 г.н., жыхаркі вёскі Сорацні
Прыпеўкі вёскі Гутава
Пра каханне
Ны выходьтэ дівкэ замуж,
Тыпэр замуж дорогэй.
Трэба хата і корова,
Шэ й мука на пырогэ.
Запісана ад Толкач Веры Васільеўны, 1942 г.н.
Я дівчонка боевая,
Боевай жэ ны позор.
Боевую хлопцэ любять
За вісёлы разгавор.
Я дівчонка боевая,
Боевой астануся.
Ох і будэ тому горэ
Кому я достануся.
Запісана ад Абрамовіч Ганны Філіпаўны, 1942 г.н.
Я любыла Кольку,
Ны добылась толку.
А тыпэр – Антошку
За яго гармошку.
Запісана ад Наумавец Ганны Пятроўны,1947 г.н.
За сылом собачка брэшэ
Білая, кудлатая.
Всяка дівка замуж хочэ,
Бідна і багатая.
Чырыз рычку быструю
Я мосточок выстрою:
Ходы мілы, ходы мой,
Ходы літом і зымой.
Запісана ад Новік Таццяны Лукінічны,1951 г.н.
Ны ходітэ девкэ в ліс –
Комары кусаюцца,
Ны любітэ девкэ хлопцув –
Воны насмыхаюцца.
Мілый думав, що я дура,
Обмануть мынэ хотів.
Ты ны думай, що я дура.
Ны на тую налытів.
Запісана ад Замкавец Кацярыны Іванаўны,1938 г. н.
Пра замужняе жыццё
А я пела, прыпывала
Разные прыпевочкі.
А тыпэр я вышла замуж,
Прыпывайтэ, девочкі.
Мілый Вася, я снялася,
Тобі карточку дару.
Тобі карточка на память,
Сама замуж выхажу.
Запісана ад Замкавец Ніны Іосіфаўны, 1948 г.н.
Стары-маладая
Старый дід, як пынёк,
А щэ хочэ до дывок.
Стара баба, як холера,
Дай щэ хочэ ковалера.
Запісана ад Замкавец Кацярыны Іванаўны,1938 г. н.
Пра саперніцу
Ты, подруга, выйдэ з круга,
Выйдэ з круга, ны кружысь.
Ты одбэла мого друга,
Тыпэр мэнэ бырыжысь.
Запісана ад Новік Таццяны Лукінічны,1951 г.н.
Суперніца в білым платті,
Суперніца в голубом.
Шо ты, мілый мій, наделав,
Шо суперніцы кругом.
Я любыла, ты одбыла,
Так любэ облюбочкэ.
Ты цылуй после мынэ
Цылованы губочкэ.
Запісана ад Абрамовіч Ганны Філіпаўны, 1942 г.н.
Пра салдата
Взялы в армію мілёнка
Ровно на тры годіка.
Обязательно дождуся,
Бо я щэ молодынька.
Запісана ад Замкавец Ніны Іосіфаўны, 1948 г.н.
Взялы в армію мілёнка я сказала: «Точка.
Никого любіть ны буду ровно тры годочка».
Запісана ад Наумавец Ганны Пятроўна,1947 г.н.
Прыпеўкі да танцаў
Сербіяначку плясать
Трэба навучэцца:
Спырва ножкамэ потупать,
А потом кружэцца.
У сылі я народылась,
У сылі і моя мать.
У сылі я навучылась
Сербіянку танцавать.
Сербіянку я плясала.
Увідал меня отец:
“До роботы ты лыныва,
А до танцов – молодец.
Сербіянку я плясала,
Увідала меня мать:
“Хорошо, дочка, гуляіш,
Можно замуж аддавать”.
Запісана ад Абрамовіч Ганны Філіпаўны, 1942 г.н.
Прыказкы
І шыты, й былыты, і завтра высілле –
Пра вялікі аб’ём працы.
*************
На готовому вырстаты можэ і жеба плыскаты –
Пра тое, што лёгка выконваць працу, для якой усё падрыхтавана.
**************
Родом куры кошлаты –
Пра падобнасць бацькоў і дзяцей.
**************
Бачыть жеба, шо коны кують, і сама ногу подставлее –
Пра чалавека з пазмернымі амбіцыямі.
*************
Убыры й пне – то будэ подобне –
Вопратка можа і непрыгожага чалавека зрабіць прывабным.
************
Ны быда, шо корова здохла, а быда, шо у сусіда жывая осталась –
Пра людскую зайздрасць.
Замовы
Ад ветру
Пэршым разом Божым росказом; госцю, госцю, з киль ты взявся: чы ты з рук, чы ты з ныг, чы ты з грудэй, чы ты з плычэй, чы з помышлення, чы ты вітром поддутым, чы з водою подплытым? Як ты увыйшов, так ты выйды. Ны тут тобі одпочываты, іды собі гынчый шукаты. (Паўтарыць 9 разоў)
Ад яшчыра
Змовмяю – ны я говору, сам Господь говорыць. Всі святыі ангілы ключом, зылізом од вітра поможы, од раба божого (імя) гэту болезнь здымы. Во імя Отца і сына і святого Духа. Амінь.
Ад урокаў
На нэбы – князь, на моры – камынь, в болоты – гроза, там – сухая лоза. Сорокы-вороны, схватіты помыслы-врокы од раба божого (імя) нысіты на горы высокы, в болоты – госына. Там вам высты, пропасты. Господі, поможы. (Паўтарыць 9 разоў)
Ад удару
Пэршым разом Божым росказом одпрохую. Одмолюю (імя). Тры дэвіть ударов колючы, болючы… Прыйды, Господі, до помочы як удэнь, і вночі…
Запісана ў вёсцы Агдэмер
Ад грыжы ў маленькіх дзяцей
Трэба вадзіць рукой па жываце па ходу сонца і прыгаворваць:
– Грыжа, Грыжа, я тыбэ з’ім, ты – одна, а нас – сім!
Для здароўя на маладзік
Молодык, молодык,
У моры купався
І вам показався.
Молодык, молодык.
Твоі рогы вылікы,
А мыні дай зубы зылізны
І гочы зыркы.
Калі ясі новую страву або першую гародніну ці садавіну
Новына в рот –
Здороўе в жывот,
Хвороба за плот.
Мыдвідёва сыла,
Вовчэ шчасце,
Зайців поворот
Запісана ў вёсцы Гутава