Віктар Ігнатавіч Клімчук (рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Віктар Ігнатавіч Клімчук (рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі)

Назад

  Віктар Ігнатавіч Клімчук

     Віктар Ігнатавіч Клімчук нарадзіўся 28 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У вялікай сялянскай сям’іВіктар быў малодшым з дванаццаці дзяцей. Яго бацька, Ігнацій Якаўлевіч, у«польскі час» ездзіў у ЗША на заробкі, дзесяць год працаваў на фабрыцы ў Чыкага, вярнуўся на радзіму працаваць на зямлі. Пасля смерці бацькі сям’я перехала ў Краснадарскі край (Расія).

     У Таганрогу Віктар Клімчук паступіў у студыю пры тэатры, марыў стаць драматычным акцёрам, працаваў фармоўшчыкам на заводзе. Служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў у Валгаградзе на заводзе, паступіў у лялечную тэатральную трупу. Да гэтага лялечным тэатрам не захапляўся, не ведаў яго, але прыйшоў на праслухоўванне і адразу палюбіў менавіта такі тэатр. Адпрацаваў у Валгаградскім тэатры лялек дзесяць год і вырашыў працягнуць адукацыю. Вучыўся ў Куйбышаўскім дзяржаўным інстытуце культуры на курсе народнага артыста СССР Пятра Львовіча Манастырскага.

 

       Пасля заканчэння інстытута (1982) Віктар Ігнатавічпрацаваў рэжысёрам у Роўненскім абласным тэатры лялек. З 1985 года з’яўляўся рэжысёрам лялечнай трупы пры Беларускім драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1990 годзе ў Віцебску быў створаны самастойны калектыў – Беларускі тэатр «Лялька», з гэтага часуВ. І. Клімчук стаў яго мастацкім кіраўніком.

    У афішытэатра «Лялька» больш за 30спектакляў для гледачарознагаўзросту, а таксама для дарослых. Асабліваемесца ў рэпертуарнайпалітыцымастацкагакіраўніказаймаезварот да нацыянальнайдраматургіі, якіспрыяеразвіццюнацыянальныхп’ес.

     У рэпертуары рэжысёра ёсць замежныя, айчынныя, сучасныя, класічныя, фальклорныя і аўтарскія творы. Спектаклі ў пастаноўцы В. І. Клімчука неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях. Найбольш значныя сярод пастановак: «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1987; Гродна), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П. Сіняўскага (1990), «Папялушка» Я. Шварца (1993), «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда (1995). Спектаклі Віктара Ігнатавіча вылучаюцца высокай эстэтыкай, мастацкім густам, разнапланавасцю. Спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» адзначаны Гран-пры на міжнародным фестывалі «Белая Вежа» (1998; Брэст) і прызам за высокія творчыя дасягненні на міжнародным фестывалі ў Субоціцы (2000; Югаславія).

        У 1996 годзеВіктар Ігнатавіч стаў лаўрэатам гарадской прэміі «Сузор’емуз» і атрымаў званне «Чалавек года» ў намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі ўклад у развіццё беларускага лялечнага мастацтва.У 1998 годзе рэдакцыяй газеты «Культура» Віктару Ігнатавічу было прысвоена спецыяльнае званне «Рыцар тэатра» як самаму яркаму тэатральнамудзеячу года.У 1999 годзеяму было прысвоенаганароваезванне «ЗаслужаныдзеячмастацтваўРэспублікі Беларусь».

      Аб вялікім аўтарытэце Віктара Клімчука на міжнародным узроўні сведчаць неаднаразовыя запрашэнні да ўдзелу ў складзе журы міжнародных фестываляў: член журы фестывалю «Белая Вежа» (Брэст) і фестывалю ў Субоціцы (Югаславія), старшыня міжнароднага журы ў Субоціцы (Сербія і Чарнагорыя).

    Дзеці В. І. Клімчука працягнулі тэатральны лёс бацькі. Міхаіл Клімчук атрымаў акцёрскую адукацыю ў Беларускай акадэміі мастацтваў, затым і рэжысёрскую – у Санкт-Пецярбургу, паставіў спектакль «Горад клоуна Піка» ў тэатры «Лялька». Аляксандр Клімчук – загадчык мастацка-пастановачнай часткай тэатра«Лялька», піша крытычныя артыкулы.

        12 лістапада 2016 года да юбілея В. І. Клімчука ў тэатры «Лялька»пастаўленыбенефіс«Лялькі праз усё жыццё».

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?