Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (дзяржаўны дзеяч, магістр педагогікі, заслужаны настаўнік РБ)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (дзяржаўны дзеяч, магістр педагогікі, заслужаны настаўнік РБ)

Назад

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (дзяржаўны дзеяч, магістр педагогікі, заслужаны настаўнік РБ)

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (дзяржаўны дзеяч, магістр педагогікі, заслужаны настаўнік РБ)

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць – факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна. У 1979-1981 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

З 1981 г. Уладзімір Здановіч настаўнічаў у Драгічынскім раёне – выхавальнік Бездзежскай сярэдняй школы, намеснік дырэктара Крамноўскай васьмігадовай школы (1981–1991), настаўнік фізікі Ліпніцкай васьмігадовай школы (1991–1992), Драгічынскай сярэдняй школы № 1 (1992–2000), дырэктар гімназіі ў Драгічыне (2000).

Па выніках конкурсу 1995 г. У. М. Здановіч прызнаны лепшым педагогам школ Беларусі. У 1996 г. яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь». Магістр педагогікі, сотні яго вучняў закончылі ВНУ, аўтар падручнікаў па фізіцы, многіх навуковых артыкулаў.

Пасля навучання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь У. М. Здановіч з’яўляецца менеджэрам сацыяльнай сферы. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам у раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000), 3-га (2004) і 4-га (2008) скліканняў. Быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. У 2004–2012 гг. працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

Сваю ролю У. М. Здановіч бачыць ў тым, «каб спрыяць развіццю сістэмы адукацыі і адначасова не дапускаць паспешных крокаў, якія могуць нанесці шкоду школьнікам, студэнтам». Удзельнічаў у распрацоўцы і асабіста абараняў законы Рэспублікі Беларусь: «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», «Аб бяспецы і генна-інжынернай дзейнасці», «Аб вышэйшай адукацыі», «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», Кодекс аб адукацыі і інш. 12 красавіка 2013 г. прызначаны дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У снежні 2017 г. – начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пачынаючы з 2000 г. У.М. Здановіч пастаянна ўдзельнічае ў інтэграцыйных беларуска-расійскіх праектах, галоўным чынам, звязаных з адукацыяй. Два браты Уладзіміра Мацвеевіча жывуць у Расіі на Далёкім Усходзе, таму нармальна і зразумела, што ён не лічыць нашы краіны чужымі, а бачыць жыццё і перспектывы дзвюх дзяржаў, і калі прымае рашэнні, то зыходзіць з іх агульнай карысці.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2011), ордэнам «Садружнасць», медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі СНД і інш. За умацаванне веры Уладзімір Мацвеевіч узнагароджаны Граматай Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Філарэта.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?