Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст БССР)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст БССР)

Назад

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст БССР)

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст БССР)

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук (акцёр тэатра і кіно, педагог, заслужаны артыст БССР)

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 г. у вёсцы Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

У 1962 г. закончыў сярэднюю школу, спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, прайшоў тры туры, але не прынялі як непаўналетняга. На наступны год Уладзімір Мішчанчук паступіў на курсы пры Доме народнай творчасці ў Брэсце на танцавальнае аддзяленне, па заканчэнні працаваў як харэограф-пастаноўшчык у Драгічынскім раённым Доме культуры.

У 1968 г. Уладзімір Мішчанчук скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (педагогі А.І. Бутакоў, В.П. Рэдліх). З 1968 па 1985 г. працаваў акцёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. У 1973 г., ва ўзросце 27-мі гадоў, быў прызначаны дырэктарам гэтага тэатра; стаў самым маладым дырэктарам тэатра ў СССР і першым акцёрам-дырэктарам у Беларусі.

Уладзімір Мішчанчук – характарны акцёр, творчасць якога адметная мастацтвам імправізацыі, разнастайнасцю сцэнічных фарбаў. Найбольш значныя ролі стварыў у камедыйным рэпертуары тэатраў. Шмат здымаўся ў кіно: «Водитель автобуса» (1983), «Паляванне на апошняга жураўля» (1986), «Тры талеры» (2005), «В июне 41-го» (2008) і інш. (усяго больш за 80 кінароляў).

З 1971 г. з’яўляецца членам Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1977 г. за творчыя поспехі ў развіцці тэатральнага мастацтва прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР». За шматгадовую грамадскую дзейнасць па прапагандзе тэатральнага мастацтва ўзнагароджаны ганаровымі знакамі: «Отличник культурного шефства на селе» (1974), «Отличник культурного шефства над Вооружёнными Силами СССР» (1980), «Отличник милиции» (1982). У 1985 г. У.А. Мішчанчук пераведзены ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на пасаду загадчыка кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры.

З 1990 г. – дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1994 г. У.А. Мішчанчуку прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2000 г. – прафесара. За час працы ў БДАМ у якасці педагога і мастацкага кіраўніка курсаў У.А. Мішчанчук выпусціў больш за 80 спецыялістаў у сферы тэатра, кіно і тэлебачання, якія паспяхова працуюць у творчых калектывах Беларусі, Расіі, Бельгіі, Італіі, Літвы. Многія з іх з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнароных і рэспубліканскіх фестываляў, стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. У.А. Мішчанчук з’яўляецца пераможцам конкурсу «Чалавек на сваім месцы» і ўзнагароджаны Ганаровай граматай і знакам «Лідэр года-2001» Камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама. У 2001 г. прысвоена званне лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «За сыгранныя ролі ў тэатры і кіно. За выхаванне падрастаючага пакалення творчай моладзі».

У 2002 г. прафесару У.А. Мішчанчуку прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта РБ за выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнай дзейнасці ў намінацыі «За выхаванне творчай моладзі». Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006), юбілейным медалём ЦК Прафсаюзаў работнікаў культуры «За доблестную работу» (2006), медалём Францыска Скарыны (2007), а таксама ганаровымі граматамі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусь–Расія, Міжнароднай акадэміі тэатра, Міністэрства культуры РБ, Мінгарвыканкама, Першамайскага райвыканкама г. Мінска, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У.А. Мішчанчук неаднаразова з’яўляўся старшынёй і членам журы міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных конкурсаў і фестываляў прафесійнай і дзіцячай творчасці ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдавіі, Турцыі, Швецыі, Германіі і інш. Уладзімір Андрэевіч з’яўляецца членам рэктарата і Савета Акадэміі, членам вучэбна-метадычнага Савета, старшынёй Савета тэатральнага факультэта, членам камісіі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі пры Міністэрстве культуры РБ.

У.А. Мішчанчук сістэматычна выступаў ў перыядычным друку, на беларускім тэлебачанні і радыё з палемічнымі і інфармацыйнымі паведамленнямі аб праблемах і дасягненнях у тэатральным жыцці і аб выхаванні творчай моладзі. Вядучы майстар сцэны ў Тэатры-студыі кінаакцёра пры кінастудыі «Беларусьфільм», сістэматычна здымаецца ў кіно, на тэлебачанні, выступае на беларускім радыё. Сын, Андрэй Уладзіміравіч, закончыў аддзяленне тэлерэжысуры Акадэміі мастацтваў, займаецца спартыўнымі праграмамі на Беларускім тэлебачанні. Дачка, Кацярына Уладзіміраўна, стала вядомай скрыпачкай, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, працавала ў Маскве ў «Вивальди-оркестре», іграла ў дзяржаўным сімфанічным аркестры «Новая Россия», але вярнулася ў Мінск.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?