Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак) - Дрогичинский район
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Назад

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Ніканор Лявонцьевіч Зосік

Зосік Ніканор Лявонцьевіч нарадзіўся 8 сакавіка 1904 г. у Заходнім краі Расійскай імперыі, у вёсцы Гурка Гродзенскай губерні Кобрынскага павета. Нарадзіўся ён у шматдзетнай сям’і (дзяцей было шасцёра). Працоўнае жыццё бацькоў, было тагачаснай школай яго выхавання.

Вялікае ўражанне на юнака і развіццё мастакоўскіх здольнасцей зрабіла хараство палескай прыроды. Квяцістыя лугі, бруістыя крынічкі, ціхмяныя рачулкі, бярозавыя гаі, птушыны розгалас, прысядзібныя садкі ды кветнікі – усё знайшло адлюстраванне ў паэтычнай творчасці сапраўды народнага мастака-самавука.

«Каноравы карцінкі» – так жыхары вёскі Закозель называлі маляўнічыя творы свайго земляка, самадзейнага мастака Ніканора Зосіка, якія атрымалі распаўсюджванне ў пачатку 1950-х гг.

Яркія, сонечныя, блізкія па свайму духу народнаму ўспрыняццю прыгажосці, розных памераў і разнастайных сюжэтаў, яны былі выкананы алейнымі фарбамі на спадручных матэрыялах – кавалках тканіны, цыраты або кусках фанеры.

Першае знаёмства падлетка з мастацтвам жывапісу, уменне карыстацца фарбамі, магчыма, адбылася ў Закозельскім маёнтку Караля Талочкі (20-я гг. ХІХ ст.), уладальнікамі якога былі перад тым прадстаўнікі роду знакамітай польскай пісьменніцы-дэмакраткі Алаізы Ажэшка.

Яшчэ і дасюль захаваліся тут гатычнага стылю фамільная капліца-пахавальня, парк з старасвецкімі ліпамі, зарослыя  сажалкі ды перабудовы колішняга палаца.

Дзяцей ў Ніканора не было. Усё жыццё прайшло ва ўсё той жа сялянскай хаце на Гурцы.

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Ніканор Лявонцьевіч са сваёй жонкай Ганнай Кірылаўнай

Мастацтва Зосіка – адна з найвышэйшых формаў існавання, таго, што дае жыццё пасля смерці. Яго творы так і застаюцца ў памяці вяскоўцаў як «Каноравы карцінкі». 12 снежня 1981 г. ён з мірам адышоў у лепшы свет і пахаваны на Радзіме.

Ім напісаны сотні карцін і маляваных дываноў, розных памераў, розных сюжэтаў.

                             Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак) Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Ля пруда. 1950-1960 гг. Алей. Фанера

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Лясное возера. 1950-1960 гг. Алей . Фанера

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Нацюрморт з бэзам.  1950-1960 гг. Алей. Тканіна

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Нацюрморт з розамі. 1950-1960 гг.  Алей. Тканіна

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Вясковая прыгажуня. 1950-1960-я. Кардон, фанера, алей

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Насценнны дыван. Алені на вадапоі.  1950-1960 гг. Алей

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Нацюрморт з макамі і палявымі кветкамі. Фанера, алей. 1950-1960-я.

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

У 2008 г. экспедыцыя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора пабывала на Палессі

Ніканор Лявонцьевіч Зосік (мастак)

Па яе слядах ў Музеі старажытнабеларускай культуры і  Акадэміі навук Беларусі закампанавалі часовую выставу. Зараз творы Ніканора Зосіка знаходзяцца ў сховішчах Музея

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?