Нацыянальнае адзенне - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Нацыянальнае адзенне

Нацыянальнае адзенне

Нацыянальнае адзенне

Умовы жыцця прывучалі нашых людзей самастойна вырабляць усё неабходнае ў гаспадарцы. Найбольш развітымі і старажытнымі з’яўяюцца дрэваапрацоўчыя промыслы і рамяство. З дрэва мужчыны рабілі хаты, мэблю і хатняе начынне. Вясковыя сталяры рабілі сталы, канапы, шафы, куфры, жорны, аконныя рамы і г. д.

Самымі пашыранымі жаночымі рамествамі былі апрацоўка льну і воўны, прадзіва і ткацтва. Лён убіралі з поля апошнім. Рвалі яго з карэннем, рассцілалі па полі для прасушкі, потым вязалі ў снапы і ставілі ў копы. Пасля прасушкі льняныя галоўкі абівалі пранікам, а лён рассцілалі на льнішчы на некалькі тыдняў, пакуль пад уздзеяннем дажджу, туману і сонца валакно не пачынала лёгка аддзяляцца ад трасты. Потым лён вымачвалі ў балоце, сажалцы, а затым сушылі і церлі на церніцы. Пасля яго часалі на лапатападобным грэбні, у выніку чаго атрымлівалі высакаякаснае валакно.

Прасці звычайна пачыналі глыбокай восенню на піліпаўскі пост. Збіраліся на попрадкі да гаспадароў, якія мелі даволі прасторную хату, або да адзінокай жанчыны. Часта сваю працу аблягчалі песнямі, казкамі, жартамі. Вечарам на попрадкі завітвалі хлопцы з гармонікам. Тады ўжо праца адкладвалася і пачыналася вечарына.

Пасля Каляд пачыналі снаваць кросны і прыступалі да ткацтва. Для вырабу зімовых тканін для жаночага адзення на ўток шырока выкарыстоўвалася пража з авечай воўны. З яе ткалі вялікія суконныя хусткі, якія завязвалі на верх кажушка. Так яны ездзілі ў госці, у царкву.

Нацыянальнае адзенне Нацыянальнае адзенне Нацыянальнае адзенне

Шыўся касцюм  з даматканага палатна  белага колеру. Спадніца шылася ўдзве палы. На ёй нашываліся стужкі. Абавязкова чырвонага, сіняга, чорнага колеру. Упоперак спадніцы былі дзве рознакаляровыя паласы.

Пояс шырокі, чорны з дзвюма белымі стужкамі. Спадніца была шырокая, раскошная. Спераду на спадніцу адзявалі фартух (затулка), які надаваў гэтаму касцюму хараство. Затулкі шылі з палатна, ля паяска прызборвалі і нашывалі ўнізе стужкі.

Сарочка – рукаў-рэглан, на рукавах нашываліся стужкі, каўнер-стойка, каля яго зборкі. Сарочка ўпрыгожвалася манішкай, абшытай стужкамі. На манжэтах таксама нашыты стужкі.

Галаву замужнія жанчыны пакрывалі хусткай, якія завязвалі «на залом», а маладыя дзяўчаты насілі вяночкі, рознакаляровыя стужкі, якія ўпляталіся ў касу.

Мужчынскія сарочкі кроілі з плечавымі ўстаўкамі, адкідным ці стаячым каўняром. Насілі іх навыпуск, падпярэзваючы нізка на бёдрах, тканымі паясамі. Каўнер, манжэты, пазуха былі вышыты. Нагавіцы таксама былі белага колеру, а зімовыя – шэра-карычневыя.

Асноўнай мужчынскай і жаночай верхняй вопраткай была світа («латуха»). Шылі латуху з сукна шэрага, карычневага, значна радзей белага колеру з нізкім стаячым каўняром. Звычайна світа не зашпільвалася, а толькі падпяразвалася тканным поясам (крайкай). Каб выдзяліць стан жанчыны, збоку рабілі стаячыя складкі.

Нацыянальнае адзенне

Зімовай мужчынскай і жаночай вопраткай здаўна служыў кажух з адкладным  ці стаячым каўняром, упрыгожаны кутасамі ці вышыўкай. Калі ішоў мокры снег ці дождж, то кажух проста выварочвалі поўсцю наружу, каб ён не задубеў ад вільгаці.

Яшчэ ў нашай вёсцы шырокае распаўсюджванне меў пінжак – кароткае суконнае адзенне мужчын прамога крою без падшэўкі з праразнымі бакавымі кішэнямі і адкланым каўняром, якое зашпільвалася спераду на гузікі. Святочным абуткам дзяўчат і маладзіц былі высокія чаравікі на абцасах.

                                Нацыянальнае адзенне Нацыянальнае адзенне

Нацыянальнае адзенне

Жаночы касцюм дапаўняўся пацеркамі з рознакаляровага шкла, крыжыкамі на ланцужках, завушніцамі, пярсценкам.

Нацыянальнае адзенне

Мужчыны звычайна абуваліся ў пасталы.

Нацыянальнае адзенне

Святочным абуткам лічыліся боты (чобутэ),  але яны  былі толькі ў багацейшых людзей.

Жаночае адзенне строга адпавядала традыцыйным стандартам канкрэтнай мясцовасці, узросту і сямейнаму статусу, хаця кожная жанчына ў аздабленні любога прадмета праяўляла столькі фантазіі, што рэчы рэдка поўнасцю капіравалі адна адну. Такім прыкладам можа служыць галаўны ўбор нявесты. Кветкі  для вянка маладой рабілі з рознакаляровай бумагі, мацавалі на тоўстым дроце, абвітым тканінай і прышывалі ленты рознага колеру.

Нацыянальнае адзенне

Галаўны ўбор свахі зроблены з фарбаванага пер’я. Брыжы шылі з рознакаляровай тканіны ў складачку, аздоблівалі яшчэ пацеркамі. Навівалі плат з белай тканіны і прышывалі ленты рознага колеру. Убор свахі апраналі на галаву ў дзень вяселля толькі жанчыны і дзяўчаты з радні маладога. Нажаль, гэтыя галаўныя ўборы зніклі з абыходу.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?