Мікалай Васільевіч Панасюк (пісьменнік-дакументаліст)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Мікалай Васільевіч Панасюк (пісьменнік-дакументаліст)

Назад

Мікалай Васільевіч Панасюк (пісьменнік-дакументаліст)

Мікалай Васільевіч Панасюк (пісьменнік-дакументаліст)

Мікалай Васільевіч Панасюк (пісьменнік-дакументаліст)

Панасюк Мікола (Мiкалай Васiльевiч), беларускі публіцыст-дакументаліст, празаік нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад в. Галоўчыцы Драгічынскага раёна ў сям’і селяніна.

Некранутая ў той час меліяратарамі прырода аказвала на фарміраванне светапогляду, характар хлопчыка надзвычай станоўчы ўплыў: сваё захапленне ён з ранніх гадоў спрабаваў выказаць мовай малюнкаў, у школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх ён друкаваў у «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але сваё прызванне знайшоў у далейшым у дакументальнай прозе.

3 1965 г. працаваў літсупрацоўнікам, а потым адказным сакратаром Іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда». Тут ён заснаваў літаратурнае аб’яднанне «Ясельда». Некаторы час працаваў у Драгічынскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у брэсцкай абласной «Заре».

У тым жа годзе, калі пачаў працаваць у перыядычным друку, стаў вучыцца завочна на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У кастрычніку 1969 г. яго нарыс «Барозны ніколі не канчаюцца» пра сельскага механізатара П.Л. Пернача надрукавала газета «Звязда». А за нарыс «Кароль кавальскай справы», дасланы на конкурс «Звязды» і Белсаўпрофа, Мікола Панасюк быў удастоены другой прэміі. Менавіта гэтыя, а таксама іншыя публікацыі ў рэспубліканскай прэсе і вызначылі яго далейшы лёс: з чэрвеня 1970 г. ён – уласны карэспандэнт «Звязды» па Брэсцкай вобласці.

3 гэтага часу і пачынаецца плённы перыяд у яго творчасці. У 1975 г. ён выдае адразу дзве кнігі – у выдавецтве “Народная асвета” зборнік дакументальных апавяданняў пра піянераў-падпольшчыкаў Заходняй Беларусі “Мужнелі ў барацьбе”, а ў выдавецтве «Беларусь» – пра лётчыка-касманаўта СССР П. Клімука “Арыенцір – сузор’е Арыён”. У 1977 г. у тым жа выдавецтве ўбачыла свет дапрацаванае і перакладзенае Уладзімірам Жыжэнкам на рускую мову другое выданне аповесці “К созвездням”. У ім апавядаецца не толькі пра першы (з В. Лебедзевым), але і пра другі, на гэты раз працяглы касмічны палёт П. Клімука з В. Севасцьянавым на каляземнай арбіце. Урыўкі з гэтай аповесці (“Чула маё сэрца”, “Мітынг у калгасе”, “У роднай хаце”, “Ізноў у палёце”) увайшлі ў двухтомнік “Беларускі савецкі нарыс” (“Мастацкая літаратура”, 1977).

Затым разам з Васілём Татунам і Сцяпанам Літвінчуком напісаў кнігу нарысаў пра старажылаў рэспублікі – “Шчодрае даўгалецце” (1980), разам з Васілём Татунам – “Крона вечного дерева” (1987) – пра дружбу беларусаў і палякаў, іх прыгранічныя сувязі.

Адна за адной выходзяць кнігі Міколы Панасюка, у якіх ён апавядае пра сваіх землякоў – людзей палескай вёскі: “Полесская целина” (1982), “Світальныя зоркі” (1987), “Зоркі над Бугам” (1990).

Плённай была ў яго праца і ў часопісе “Коммунист Белоруссии” са студзеня 1987 г. У гэты перыяд творчасці ўжо сталы аўтар многіх дакументальных твораў змяшчае на старонках часопіса шэраг матэрыялаў пра людзей удмурцкай нацыянальнасці, якія воляй лёсу былі закінуты ў Беларусь. Невялічкая дакументальная аповесць “Двое у родничка” змешчаная ў калектыўным зборніку “Вчера, сегодня, завтра Советской Удмуртии”, выдавецтва “Удмуртия” (1990). 3 1991 г. Мікола Панасюк уласны карэспандэнт часопіса “Беларуская думка” па Брэсцкай вобласці.

Ён заўсёды сярод людзей, у пастаянным дыялогу. Тыя шчырыя надзённыя дыялогі-інтэрв’ю з года ў год не зыходзілі са старонак абласной газеты “Народная трыбуна”, аформіліся ў асобную кнігу “Дыялог на мяжы стагоддзяў”, якая прынесла аўтару тытул “Берасцейская зорка – 2000” у намінацыі “Журналістыка”.

На мяжы двух стагоддзяў Мікалай Васільевіч вяртаецца да пошуку. Як вынік – кніга вершаў “Крык немаўляці”, якая вытрымала 7 выданняў. Аўтар удала спалучае як вершаваныя, так і гісторыка-дакументальныя радкі, ствараючы праўдзівы летапіс роднага краю, новага стагоддзя:

Шануй свой кут, нашчадак – Беларус,

Усё, што над зямлёй і на зямлі.

І самы доўгі вышыты абрус

На стол стагоддзяў мірных насцялі.

З кожнага паэтычнага твора можа атрымацца мілагучная песня – гімн роднаму краю, маленькай радзіме, сваім бацькам, да якіх аўтар адносіцца з незгасальнай любоўю:

Мая раённая сталіца –

Драгічын, ціхі гарадок …

Табе спяваць і весяліцца –

Дарог і радасці выток.

Тэматыка вершаў Міколы Панасюка шматгранная. Аўтара цікавяць самыя разнастайныя праблемы: складаная дэмаграфічная – “Штогод у хатах недарод”, экалагічныя катастрофы, запусценне ў вёсках, на некалі квітнеючых хутарах. Кола праблем, якія ўзнімае паэт у сваіх творах, надзвычай шырокае. Аднак у аснове яго творчасць жыццясцвярджальная. Людзі не вечныя, аднак куды больш працяглае жыццё іх спраў, якія яны пакідаюць пасля сябе, якія застаюцца, як запавет нашчадкам. Запавет паэта – ягонныя вершы.

У красавіку 2024 года памёр на 78-м годзе жыцця.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?