Нарадзіўся ў 1954 г. у вёсцы Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997-2000), доктар эканамічных навук.
Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі ім. В.У. Куйбышава — у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
У 1981-1990 гг. – намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1990 г. – старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.
У 1991-1994 гг. працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.
21 кастрычнікa 1994 г. прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
14 студзеня 1997 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь. 31 сакавіка 2000 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан. 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады.
15 снежня 2014 г. быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.