Людміла Фёдараўна Мажэйка (акушэр-гінеколаг, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі)
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Людміла Фёдараўна Мажэйка (акушэр-гінеколаг, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі)

Назад

Людміла Фёдараўна Мажэйка (акушэр-гінеколаг, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі)

Людміла Фёдараўна Мажэйка (акушэр-гінеколаг, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі)

Людміла Фёдараўна Мажэйка (акушэр-гінеколаг, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі)

Мажэйка Людміла Фёдараўна — нарадзілася 15 жніўня 1958 г. ў вёсцы Пігановічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 г. па спецыяльнасці «лячэбная справа», працуе ў ім з 1989 г. (з 2003 г. зав. кафедрай).

Вучоная ступень – кандыдат медыцынскіх навук (1989 г.). З 2003 г. — доктар медыцынскіх навук. Вучонае званне – дацэнт (1996), з 2005 г. – прафесар. Вобласць навуковых інтарэсаў: фізіялагічнае і паталагічнае акушэрства, дзіцячая і падлеткавая гінекалогія, запаленчыя захворванні палавых органаў, гінекалагічная эндаскапія і эндакрыналогія, жаночае бясплоддзе, невыношванне цяжарнасці, міёма маткі і органазахоўваючыя  аперацыі на матцы і прыдатках, паталагічныя стану, звязаныя з менапаўзай.

Узнагароджана: знакам «Выдатнік аховы здароўя», знакам «Выдатнік адукацыі», ганаровымі граматамі Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага гарадскога Савета Дэпутатаў, ганаровымі граматамі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, ганаровым знакам УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Л.Ф. Мажэйка з’яўляецца: старшынёй Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў». Рэгулярна пад яе кіраўніцтвам праводзяцца пасяджэння па актуальных праблемах акушэрства і гінекалогіі, Рэспубліканскія і Міжнародныя навуковыя форумы, з’езды і навукова-практычныя тэлеканферэнцыі ў рэжыме on-lain. Людміла Фёдараўна з’яўляецца галоўным рэдактарам міжнароднага навукова-практычнага рэцэнзіруемага часопіса «Рэпрадуктыўнае здароўе. Усходняя Еўропа», членам рэдакцыйнай калегіі часопісаў «Рэпрадуктыўнае здароўе дзяцей і падлеткаў» (г. Масква), «Ахова мацярынства і дзяцінства» (г. Віцебск); галоўным кансультантам па акушэрстве і гінекалогіі ў ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўлення Справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і шпіталі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі і ў прафесарскім кансультатыўным цэнтры УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт»; старшынёй камісіі па правядзенні медыцынскіх выпрабаванняў у акушэрстве і гінекалогіі.

Мажэйка Л.Ф. — член экспертнага савета Дзяржаўнага Камітэта па навуцы і навуковым тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, экспертнага савета па навуцы і навуковым тэхналогіях па спецыяльнасцях акушэрства-гінекалогія, неонаталогія, медыцынская генетыка, педыятрыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама з’яўляецца членам экспертнага савета па правядзенні складаных медыцынскіх экспертыз у Дзяржаўным Камітэце судова-медыцынскіх экспертыз, членам Расійскай і Еўрапейскай асацыяцый па акушэрстве і гінекалогіі і эндаскапічнай гінекалогіі.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?