Краязнаўчыя выданні - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Краязнаўчыя выданні

Стойко А. Молитва отца Виктора / Анна Стойко.— Брест: Брестская типография, 2023 .— 335 с.

Стойко А. Молитва отца Виктора

 

Книга Анны Стойко «Молитва отца Виктора», рассказывает о жизни митрофорного протоиерея Виктора Сороки, настоятеля храма Святого Архангела Михаила в агрогородке Осовцы Дрогичинского района. Это документальное произведение наполнено воспоминаниями дочери отца Виктора Анны Стойко, а также рассказами очевидцев об отце Викторе и его молитвенной помощи.

Автор выражает огромную благодарность каждому, кто принял участие в написании воспоминаний для книги и таким образом стал ее соавтором. Пусть эта книга будет утешением для тех, кто знал отца Виктора, а для кого-то явится первой ступенькой, ведущей к Богу.
               Сегодня все, кто заинтересовался изданием, могут заглянуть в читальный зал Дрогичинской центральной районной библиотеки и познакомиться с «Молитвой отца Виктора». Автор будет очень признателен всем, кто сможет поделиться интересными фактами о жизни, наставлениях и молитвенной помощи митрофорного протоиерея Виктора Сороки. Если у вас есть текстовые воспоминания или электронные фотографии с батюшкой, пожалуйста, отправьте их на адрес: osovcy.kniga@mail.ru и не забудьте указать свои контактные данные для обратной связи.


 

Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка / Алесь Марціновіч. — Мінск: Беларусь, 2021 . — 174 с.: іл. — (Падарожжа па родным краі).

Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Бела­руси, — своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны — даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань — некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла XII, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай Дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына — адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.

Усім, для каго нацыянальная гісторыя — найважнейшая частка духоўнага жыцця.


 

Памятники Всемирного наследия ЮНЕСКО в Беларуси / сост. Т. Г. Мартыненко; фото А. В. Клещука. — Минск : Беларусь, 2022.  79 с. : ил.

Издание содержит информативные материалыоб обьектах, признанных историко-культурными ценностями Беларуси, которые включены ЮНЕСКО  в Списки памятников всемирного природного и культурного наследия и нематериального культурного наследия человечества.

Исторические экскурсы в далекое прошлое, отображение особенностей дворцово-замкового строительства на белорусских землях, повествование о достижениях знаменитых белорусов, заповедных лесах и их обитателях позволят читателю совершить увлекательное путешествие к уникальным природным и культурным обьектам, ощутить атмосферу ушедших эпох, а также погрузиться в мир родной  природы, традиций, обрядов и обычаем наших предков. Книгабогато иллюстрирована.

Для широкого круга читатлей.

Литвинко С. А., Губаревич В. Д.  Симоновичи. История одной полесской деревни / С. А. Литвинко, В. Д. Губаревич. — Брест : ОАО «Брестская типография», 2020. — 212 с. : ил.

Деревня Симоновичи стала известной в научных кругах, имеющих отношение к языковедению, благодаря уроженцу этой деревни, лингвисту Федору Климчуку. Авторы этой книги поставили перед собой цель заглянуть в историю деревни и познакомить с ней как жителей Симонович и выходцев из этой деревни, так и всех, кого интересует история нашего Полесского края.

В книге авторы знакомят читателей с историей своей деревни Симоновичи, начиная с XVI века. На основании фактических  документов описывают  жизнь далеких предков, их обычаи, традиции, показывают развитие деревни в разные периоды.

Для широкого круга читателей.


Флікоп-Світа, Г. А. Беларускі іканапіс ХVІ ст. — першай паловы ХХ ст. : альбом / Г. А. Флікоп-Світа ; навук. рэд. Б. А. Лазука. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 365 с. : іл. У альбоме прадстаўлены помнікі іканапісу Беларусі ХVІ — пачатку ХХ ст. са збору Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Гэтыя творы з’яўляюцца спадчынай праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай цэркваў. Асобную групу складаюць народныя абразы, якія размяшчаліся ў хатах на покуці і прызначаліся для дамашняй малітвы. Альбом складаецца з трох раздзелаў. У пачатку кожнага з іх перад ілюстрацыйным блокам змешчана кароткая характарыстыка гістарычнага перыяду. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, калекцыянераў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. На старонках альбома прадстаўлены іконы з царквы Нараджэння Багародзіцы в. Ляхавічы Драгічынскага раёна, з царквы Нараджэння Багародзіцы в. Субаты, царквы Святой Троіцы в. Бездзеж і др.


Белый, В. Моя душа : стихи / Володя Белый. — Минск : Ковчег, 2018. — 232 с.                                 Автор родом из белорусского городка Столбцы Минской области. В 1983 году Володя женился на полесской девушке Валентине и, как признался сам, стал влюблен не только в свою жену, но и в весь Полесский край и его народ. Когда Владимир приезжал в деревню Кокорица Дрогичинского района Брестской области, именно оттуда его жена родом, то он получал огромное удовольствие от общения с местными жителями, наслаждался природой и всем, что окружало. И хотелось обо всем написать стихи. В книге «Моя душа» — стихи, посвященных дорогой и любимой жене («Дорогой и любимой жене Валюше», «Валюше», «Жене Валюше», «Тридцать лет моя жена» и др.), Бездежу («Паляванне каля Бездежа»), Кокорице («Маім палешукам»). Стихи на русском и белорусском языках.


Человек слова и дела : библиографический очерк / Государственное учреждение культуры «Дрогичинская районная централизованная библиотечная система». — Дрогиичн, 2019. — 36 с.

В библиографическом очерке читатели знакомятся с биографией и творчеством правоведа, писателя-документалиста, публициста, краеведа Денисейко Анатолия Ивановича.


Денисейко, А. И. Есть пророки в своем Отечестве. Отныне и вовек : о чудотворных молитвах и Божественной силе Креста / А. И. Денисейко. — Брест : Альтернатива, 2019. — 172 с.                                                             

Посвящается священнику протоиерею Свято-Михайловской церкви деревни Осовцы Дрогичинского района Сороке Виктору Ивановичу. Его святость признавали монахи в Иерусалиме (Израиль) и на Святой горе Афон (Греция). Он ушел ко Господу и оставил нам свое светлое Небо. Автор призывает нас сохранить его чистым. Для широкого круга читателей.


Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі. У 3-х т. Т. 3.  / укладальнікі : С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава; рэд. Тома Л. Г. Кисялёва. —  Мінск : Беларуская навука, 2019. — 816 с. : [8] л. іл.

Трэці том літаратурна-мастацкага выдання складаюць вершы і песні Яўгеніі Янішчыц ў перыяд з 1963 па 1988 гады, якія не ўключыліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы, зместы неапублікаваных яе зборнікаў. Уступны артыкул, навуковыя каментарыі да вершаў, дадаткі з ўспамінамі 46 аўтараў пра паэтэсу, сярод якіх паэты, празаікі, журналісты, знаёмыя, а таксама маці паэтэсы (іх запісала Т. П. Аўсяннікава).

На старонцы 620, як прыклад, прыведзена адно з пісем Я. Янішчыц да Міколы Панасюка (вёска Галоўчыцы Драгічынскага раёна). Успаміны самога Міколы Васільевіча Панасюка — на старонках 717-720 пра перапіску з Жэняй, пра свае маладыя гады…


Локотко, А. И. Маршруты белорусского туризма : историко-культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. — Минск : Беларуская навука, 2018. — 319 с. : ил.

Книга содержит уникальные сведения о многочисленных хуторах, деревнях, селах, местечках с примерами местных мифологем и описанием местных ландшафтов. Дана атрибуция памятников архитектуры.

Книга богато иллюстрирована. Даны карты локальных районов с обозначением рекомендуемых объектов, маршрутами и тропами для туристического посещения. Адресована широкому кругу читателей.

В приложении “Перечень объектов истории и культуры, архитектуры и градостроительства, рекомендуемых для включения в туристическую инфраструктуру Беларуси” на странице 227 перечислено 16 туристических объектов Дрогичинского района, например, Сретенская церковь в Дрогичине, Воскресенская церковь 2-й половины ХІХ века в Антополе, Антопольские торговые ряды 2-я половина ХІХ века, Мемориальная колонна конца ХVІІІ в деревне Бездеж и др.


Новый Завіт : Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста / пер. на заходнепалескую гаворку Фёдара Данілавіча Клімчука. — Мінск : Медысонт, 2019. — 322 с.

Гэта пераклад Новага Завета на заходнеславянскую гаворку вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя ўсе часткі перакладу.

“Мова, на якую перакладзена

Біблія, ніколі не знікне, не забудзецца.

Мова палескай вёскі Сіманавічы

Застанецца на стагоддзі”.

Так лічыў вядомы філолаг, навуковец, папулярызатар палескіх гаворак Фёдар Данілавіч Клімчук.

Ён марыў да апошніх дзён жыцця, каб яго кніга “Новы Завет па-сіманавіцку” выйшла поўным выданнем у 2-х частках.

У выданні захавана аўтарская паслядоўнасць тэкстаў. Адрасуецца мовазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца моўнай спадчынай Беларусі і асабліва палешукам Берасцейшчыны.


100 достопримечательностей Брестчины. — Брест: ООО «Рекламно-информационное агенство «Вечерний Брест», 2019. — 64 с.: ил.

Книга «100 достопримечательностей Брестчины» — познавательное, богато иллюстрированое издание, повествующее о наиболее значительных памятниках истории, природных заповедниках, современных объектах культуры и спорта на территории Брестской области. Ежегодно Брест и районные центры посещают тысячи гостей, жителей Беларуси и других стран. Книга может стать для туристов полезным путеводителем по интересным местам. Издана на русском и английском языках.

На странице 30 издания находится краткая информация о музее народного творчества «Бездежский фартушок» и часовне-усыпальнице рода Ожешко в Закозеле.


Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : бібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменікаў Беларусі / склад. Н.П. Парчук ; пад рэд. Т.А. Дземідовіч. — Брэст : Альтэрнатива, 2018. — 176 с.

Змест дадзенага выдання складаюць падрабязныя звесткі аб жыцці і творчасці пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта — біяграфіі, бібліяграфіі, спісы калектыўных зборнікаў кожнага пісьменніка. Упершыню даецца шырокі спектр публіцыстычных, крытычных, літаратурна-навуковых твораў, водгукаў-характарыстык, напісаных крытыкамі і літаратуразнаўцамі на творы берасцейскіх пісьменнікаў.  Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў-карыстальнікаў. На старонках 4-6 наш зямляк Анатоль Крэйдзіч звяртаецца да сяброў-калег са справаздачай дзейнасці Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў пад яго кіраўніцтвам з 2005 па 2016 гады. На старонках выдання змешчаны біяграфіі Драгічынскіх пісьменнікаў і паэтаў, звесткі пра іх ўзнагароды і прэміі, напісаныя творы і літаратура аб жыцці і творчасці гэтых аўтараў: Дзенісейка Анатоль Іванавіч — С. 57-61. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч — С. 100-104. Літвінчук Васіль Андрыянавіч — С. 113-115. Панасюк Мікалай Васільевіч — С. 134-138. Сітуха Уладзімір Мікалаевіч — С. 156-159.


Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 2 / уклад.: С.У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 600 с. : [6]л. іл.Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка “Каліна зімы” і 6 паэм разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц; прысвечаны паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары). Нашы зямлякі Мікола Панасюк, Мікола Трафімчук і Мікола Федзюковіч прысвяцілі Я. Янішчыц свае вершы, надрукаваныя ў кнізе. “Кніжны скарб, а ў ім — эпоха”, “***У родны кут вяртаецца вясна…”, “***Велясніца, Велясніца…”— вершы Міколы Панасюка (С. 427-428); “На Палессі” — верш Міколы Трафімчука (С. 441-442); на старонцы 442 надрукаваны верш Міколы Федзюковіча “Струна ў тумане”.


Нарысы гісторыі і культуры Беларусі. У 4 т. Т. 4. Культура ХХ – пачатку ХХІ ст. / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 807 с.: іл.

Апошні том выдання “Нарысы гісторыі культуры Беларусі” прысвечаны культуры ХХ-пачатку ХХІ ст., складаецца з больш чым дваццаці раздзелаў, у якіх усебакова разглядаюцца працэсы фарміравання культуры, яе структуры і марфалогіі. Аналізуюцца тэндэнцыі і вопыт, этапы эвалюцыі і асаблівасці айчыннай архітэктуры, прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў, экранных мастацтваў, музычнага і тэатральнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, даследаванню шлюбу і сям’і, адукацыі, побыту гараджан, добраўпарадкаванню і сферы паслуг. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў. Драгічынскія куфры — вырабы майстроў некалькіх кампактна размешчаных вёсак (Крамно, Застаўе, Заверша, Хомск). На старонках 207-208 дадзены фатаграфіі і апісанне іх дэкора, таксама прозвішчы найбольш вядомых майстроў. Пра ткана-вышываныя ручнікі Драгічынскага раёна (Бездзеж, Крамно і інш.) можна прачытаць на старонцы 230. На старонках 638-639 апісваецца абрадавы карагод “Стрылка”, што праводзіцца ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці на першы дзень Вялікадня.


Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 511 с., [40] л. іл.

У кнізе на падставе шырокага кола крыніц зроблена дастаткова маштабная спроба гістарычнай рэканструкцыі працэсаў будаўніцтва і разбурэння драўляных хрысціянскіх святынь Берасцейшчыны ў X—XXI стагоддзях, якія адбываліся на фоне грамадска-палітычных і рэлігійна-канфесійных змен і ўплывалі на развіццё сакральнай культуры і архітэктуры рэгіёна. У выданні апісваюцца існуючыя і страчаныя цэрквы і касцёлы, царкоўнае начынне, храналагічна распавядаецца пра рамонты і перабудовы. Тут таксама змешчаны спіс помнікаў архітэктуры ў выглядзе храналагічных табліц, геаграфічны індэкс, што дазваляе легка знайсці неабходныя месцы. У кнізе дадаюцца ілюстрацыі, якія дазваляюць чытачу паўней уявіць багатае архітэктурнае мінулае Берасцейшчыны. Выданне будзе цікавым для школьнікаў і дарослых, краязнаўцаў, патрыётаў роднага краю, для ўсіх неабыякавых людзей, хто жадае больш даведацца пра гісторыю Беларусi.

Пра культавыя пабудовы Драгічына і вёсак раёна ідзе размова на многіх старонках выдання, пачынаючы са старонкі 6. Пачынаючы са старонкі 361 “Храналагічнай табліцы будаўніцтва драўляных сакральных аб’ектаў Берасцейшчыны (з указаннем асобных найстаражытнейшых мураваных)” можна адследжваць час заснавання, будаўніцтва, фундацыі храма ці манастыра ў Драгічыне і вёсках Драгічынскага раёна, напрыклад, у г. п. Антопаль праваслаўны манастыр, час заснавання якога невядомы, у 1709 г.— уніяцкі (С. 361), у вёсцы Брашэвічы ў ХVІ ст. заснавана праваслаўная царква Святых Нявест з пахносцямі, у Драгічыне (раней — Давячоравічы) таксама ў ХVІ ст. заснавана праваслаўная царква Стрэчання Гасподняга (С. 362), праваслаўны манастыр Святой Тройцы заснаваны на фундуш Агаты Песачынскай у 1517 годзе, у пазнейшыя часы — уніяцкі, у вёсцы Таракань (Імянін) (С. 365) і інш. З дадатку В “Спіс культавых пабудоў, якія знаходзяцца ў карыстанні рэлігійных аб’яднанняў Брэсцкай вобласці” даведваемся на старонцы 431, што ў Драгічыне дзейнічаючая ў наш час царква Стрэчання Гасподняга пабудавана ў 1862 годзе, драўляная, яе плошча 187 кв. м і знаходзіцца будынак на вул. Леніна, 112. Такія ж сведкі мы можам пачарпнуць пра будынкі царквы г. п. Антопаль, в. Бездзеж, в. Брашэвічы, в. Вавулічы, в. Валавель, в. Галоўчыцы, в. Дзераўная, в. Дзеткавічы, в. Заверша, в. Зёлава, в. Імянін, в. Ласінцы, в. Ліпнікі, в. Ляхавічы, в. Новая Папіна, в. Осаўцы, в. Пярковічы, в. Радастава, в. Сварынь, в. Субаты, в. Толкава, в. Хомск. У табліцы таксама прысутнічае інфармацыя і пра касцёл Святой Тройцы ў в. Бездзеж, а таксама малітоўныя дамы Драгічына і Драгічынскага раёна. Геаграфічны паказальнік дапамагае лёгка знайсці на старонках энцыклапедыі інфармацыю пра зацікавіўшую царкву, ці манастыр, напрыклад, пра вёску Бездзеж Драгічынскага раёна можна прачытаць на старонках 67, 113 і г.д.


Сардаров, А. С. Летопись памяти поколений: мемориальная архитектура Беларуси / А. С. Сардаров.— Минск: Беларуская навука, 2018.— 167 с.: ил.

Мемориальная архитектура увековечивает память о людях, верованиях, знаменательных событиях и местах. С древнейших времен в разных странах мира возводились памятники, монументы и храмы. В этих объектах соединялись различные виды изобразительных искусств и архитектура для создания художественных образов, вызывающих глубокие эмоции и воплощающих человеческие идеалы и традиции. Книга рассказывает о многовековых традициях мемориальной архитектуры Беларуси в текстах и 200 иллюстрациях. В ней представлены памятники, находящиеся более чем в 60 малых населенных пунктах нашей страны, поэтому она посвящается «Году малой Родины». Книга адресована всем, кто интересуется историей и развитием мемориальной архитектуры в Беларуси и других странах.

На странице 100 данного издания изображена Часовня-усыпальница д. Закозель Дрогичинского района. Любое настоящее искусство имеет под собой народную основу. Так, при дорогах, на перекрестках, в начале деревни ставятся православные кресты с распятиями. Их украшают к праздникам (Пасхе). Такой крест можно увидеть на странице 143 (фото 130а) из Дрогичинского района.  


Галасы вёсак, якія знікаюць / Складальнікі: Карнеева Людміла, Быцко Аляксандр, Быцко Ларыса . — Брэст: Паліграфіка, 2018. — 146 с.: кал. іл.“Неперспектыўныя” вёскі пакідала пакаленне за пакаленнем, моладзь з’яджала ў гарады. Зачыняліся без моладзі клубы, без дзяцей — школы, без людзей — крамы. Вёскі пусцелі і паціху выміралі. А разам з вёскамі, з яе жыхарамі, сыходзіла ў нябыт іх спрадвечная памяць, што перадавалася ад бацькоў дзецям, ад дзядоў — унукам. Забываліся, русіфікаваліся ў гарадах каларытныя тутэйшыя гаворкі, мясцовыя традыцыі, абрады з іх песнямі, танцамі, гульнямі. Знікаў цэлы, старажытны, культурны пласт. Абрывалася повязь пакаленняў. І спыніць гэты разбуральны працэс немагчыма. Але ж можна занатаваць і захаваць згадкі палешукоў, сабраныя ў яе нерушных куточках! Так нарадзілася гэтая кніга — “Народны альбом памяці” — адно з адгалінаванняў праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”, які праводзіцца ў межах гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Пра тое, як праходзіў даны праект, раскажуць і фотаздымкі, што ілюструюць згадкі людзей і разнастайныя імпрэзы, якімі быў насычаны даны праект. Усе ўспаміны і аповеды запісаны так, як пачулі, пры гэтым захаваны стыль, не рэдагавалі цытаты. Амаль усе людзі гавораць на мясцовым заходнепалескім дыялекце або, як кажуць, “по-своёму”. Галоўныя героі — жыхары вёсак Гутава, Вавулічы, Агдэмер, Сорацні, Дробаты Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.


Гуш, Д. Дыярыуш для дзівалова (зімовыя фантасмагорыя) / Дора Гуш. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 84 с.На старонках кнігі аўтар раскрывае сваю душу і жыццё ў правінцыяльным Пінску — сталіцы Палесся. Для гэтага выкарыстаны жанр фантасмагорыі, як у казках Э.Т.А.Гофмана. Яшчэ ў свае фантасмагарычныя дзённікавыя запісы аўтар дадала трохі і просценька-іранічнай Паэзіі. Аўтар — гэта наша зямлячка (родам з Драгічыншчыны) Алена Ігнацюк (літаратурны псеўданім Дора Гуш). У «Дыярыушы для дзівалова» ненавязліва падаецца даволі многа гістарычных звестак. Не могуць не зацікавіць малюнкі Пінска часоў каралевы Боны. Разам з мілнаўскім Тыграй добра пагуляць па лясах і балотах Піншчыны. Не пакідаюць абыякавым эпізоды жыцця і дзейнасці айчынных асветнікаў і дзеячаў мастацтва. Аўтар высока цэніць народныя традыцыі і культуру роднага краю. Кніга Алены Ігнацюк зацікавіць найперш тых чытачоў, якія аддаюць перавагу фантазійным, нерэалістычным прыёмам адлюстравання рэчаіснасці.


Літаратурная прастора Брэстчыны: Анталогія твораў сяброў Брэстскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. — Брест: редакция Брестской обл. газеты “Заря”, 2018. — 320 с. У кнізе “Літаратурная прастора Брэстчыны” ўпершыню прадстаўлена творчасць усіх пісьменнікаў Брэсцкай абласной суполкі. Кніга дапаможа арыентавацца ў літаратурных прасторах роднага краю і выклікае цікавасць да паглыбленага вывучэння творчасці брэсцкіх пісьменнікаў. З Драгічынскіх аўтараў прадстаўлены Дзенісейка Анатоль Іванавіч, Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч, Літвінчук Васіль Андрыянавіч, Панасюк Мікалай Васільевіч, Сітуха Уладзімір Мікалаевіч.


Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?