Гісторыя вёскі Заяленне - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Заяленне

Назад

Гісторыя вёскі Заяленне

Гісторыя вёскі Заяленне

Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 19 км на Поўнач ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 26 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. У 1793 г. у складзе Хомскага графства ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяводства, 22 двары, 137 жыхароў. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Хомскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у складзе Хомскага маёнтка Пуслоўскіх, 151 рэвізская душа дзяржаўных сялян. Сяляне грамады мелі ў 1890 г. 194 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. – 346 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 27 двароў, 123 жыхары (праваслаўныя). 3 1939 г. у БССР. 3 12.10.1940 г. вёска ў Жаберскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці, 61 двор, 320 жыхароў, пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 7 жыхароў вёскі. 3 1954 г. у Хомскім с/С Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 67 жыхароў; у 1970 г. – 210 жыхароў; у 1995 г. – 54 двары, 136 жыхароў. Да 2004 г. вёска ў складзе калгаса імя Кірава.

У 2005 г. – 40 гаспадарак, 71 жыхар. У 2023 г. – 14 гаспадарак, 24 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?