Завялёўе — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 9 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 119 км ад Брэста, 4 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1783 г. згадваецца ў складзе Брашэвіцкай воласці, уласнасць каталіцкай царквы, адносілася да Брашэвіцкай рымска-каталіцкай парафіі. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Брашэвіцкай воласці, у складзе маёнтка Брашэвічы, 315 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 675 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 57 двароў, 297 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, вёска ў Брашэвіцкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 141 двор, 833 жыхары, працавала школа. 3 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 зямляк, з іх 17 не вярнуліся з фронту. У 1949 г. створаны калгас. У 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. вёска, 410 жыхароў; у 1970 г. – 644 жыхары; у 1995 г. – 185 двароў, 502 жыхары, была пачатковая школа. Да 2004 г. у складзе калгаса імя Калініна. Размешчаны магазін, клуб, бібліятэка.
У 2005 г. – 160 гаспадарак, 410 жыхароў. У 2023 г. – 128 гаспадарак, 314 жыхароў.