Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 19 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 26 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1518 г. згадваецца ў справе аб памежнай спрэчцы пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча з трокскімі канонікамі як «востраў Падточча». У 1785 г. у складзе Бездзежскага ключа Заточча Вялікае і Заточча Малое. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады Бездзежскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 263 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. сяляне мелі 574 дзесяцін прыдатнай зямлі.
У 1905 г. 626 жыхароў, у т. л. у Заточчы Вялікім — 389, у Заточчы Малым 237 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 90 двароў, 453 жыхары (праваслаўныя). 3 1939 г. у складзе БССР, у Хомскай воласці Драгічынскага павета, 659 жыхароў, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. вёска ў Хомскім с/С. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1939 г. – 145 двароў, 659 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну вёска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях з ворагам загінулі 27 жыхароў, з іх 26 не вярнуліся з фронту. У 1959 г. было 323 жыхары; у 1970 г. – 590 жыхароў; у 1995 г. – 12 двароў, 290 жыхароў. Да 2004 г. вёска ў складзе калгаса імя Кірава. Размешчаны магазін.
У 2005 г. – 104 гаспадаркі, 193 жыхары. У 2023 г. – 52 гаспадаркі, 95 жыхароў.