Гісторыя вёскі Зарэчка - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Зарэчка

Назад

Гісторыя вёскі Зарэчка

Гісторыя вёскі Зарэчка

За 36 кіламетраў ад мяжы з Украінай у Драгічынскім раёне, у складзе Папінскага сельсавета, знаходзіцца вёска Зарэчка. Мясцовыя жыхары называюць яе Зарічка. Размешчана яна ў 18 кіламетрах ад райцэнтра і ў 128 кіламетрах ад Брэста, а яе суседзі – вёскі Вялікі Лес і Хідры.

У далёкім мінулым на месцы вёскі было мора, аб чым сведчаць знаходкі акамянелых ракавін. Затым прайшоў ляднік, які пакінуў шмат валуноў і камянёў. Чалавек тут жыў з першабытных часоў, што пацвярджаюць знаходкі каменных прылад працы.

                              Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

Са старажытных часоў тут сяліліся славянскія плямёны дрыгавічоў. У другой палове X ст. тыя землі ўваходзяць у склад Кіеўскай Русі. У XII ст. Драгічынская зямля ўвайшла ў склад Галіцка-Валынскай Русі, а ў XIV ст. Драгічыншчына ўвайшла ў склад Вялікага княcтва Літоўскага. Да 1492 г. адносяцца першыя звесткі пра вёску Ляхавічы. У гэтым годзе княгіня Марыя Пінская даравала пану Пачаноўскаму пяць даннікаў у Ляхавічах. Паводле паведамленняў мясцовых старажылаў у час будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала (1775-1848 гг.) былое сяло Ляхавічы раздзялілі на вёскі Кублік і Зарэчку.

У дакументах Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна захоўваюцца звесткі за 1848 г. аб тым, што вёска Зарэчка ўваходзіць у састаў маёнтка Равіны, які належаў памешчыкам Багурскім. У маёнтку было 728 сялян. Жылі яны бедна, вопратку выраблялі ўласнымі рукамі, амаль нічога не куплялі. Праца была цяжкая, знясільваючая, а ўраджаі – нізкія.

Вёска знаходзіцца на Дняпроўска-Бугскім канале. Раней ён быў звычайнай рэчкай, і калі людзі на пароме перапраўляліся ў нашу вёску, то гаварылі, што едуць за рэчку. Адсюль і пайшла назва населенага пункта – Зарэчка.

У час першай сусветнай вайны Драгічыншчына была акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (1915-1918 гг). У лютым 1919 г. Драгічынскі раён быў запоўнены польскімі войскамі, 25 ліпеня 1920 г. Драгічын быў вызвалены часцямі Чырвонай Арміі. Але ў жніўні польскія войскі зноў захапілі гэты край. 18 сакавіка 1921 г. паміж Расіяй і Польшай быў заключаны Рыжскі мірны дагавор, поводле якога землі Заходняй Беларусі, у т. л. і Драгічыншчына, адышлі да Польшы. Цяжкае жыццё пад уладай панскай Польшы працягвалася да 17 верасня 1939 г., калі Чырвоная Армія пачала свой  вызваленчы паход. 23 верасня быў вызвалены ад белапалякаў Драгічын, а 15 студзеня 1940 г. быў утвораны Драгічынскі раён у складзе Пінскай воласці.

Жыццё людзей паступова змянялася. Пачалі будаваць бальніцы, дамы, працаваць на сваіх землях. 1939-1940 гг. у сялян заходніх абласцей БССР было  атрымана 439 тысяч гектараў памешчыцкай зямлі. Менш як за восем месяцаў быў рэканструктаваны Днепра-Бугскі канал.

                            Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

У 60-я гг. XIX ст. 352 рэвізскія душы, адносіліся да маёнтка Ляхавічы, уладання памешчыка Шамёта Горгія. У 30-я гг. XX ст. у вёсцы было 183 двары. У 1996 г. – 290. Па дакументах, 1 студзеня 2004 г. у вёсцы налічвалася 260 двароў, 817 жыхароў. Амаль усё насельніцтва праваслаўнае, але царквы тут не было, пакуль 25 верасня 2010 г. пачала дзейнічаць царква-часоўня. Усе веруючыя наведваюць 2 царквы: царкву у суседняй вёсцы Ляхавічы і царкву-часоўню ў вёсцы Зарэчка.

Былі ў гісторыі Зарэчкі і цяжкія часы. Усе 5 гадоў Вялікай Айчыннай вайны са зброяй у руках жыхары вёскі прынялі актыўны ўдзел у разгроме гітлераўцаў. Гэта былі: Навумчык Давід Каленікавіч, Дудко Іван Якаўлевіч, Млынец Дзмітрый Сцяпанавіч, Млынец Антон Емельянавіч, Рапін Іван Іванавіч, Млынец Пётр Аляксеевіч, Свіціч Васіль Ігнацьевіч, Матузка Сцяпан Іосіфавіч, Млынец Сцяпан Сцяпанавіч, Матузка Пётр Іванавіч, Богуш Іван Філіпавіч, Навумчык Сцяпан Сцяпанавіч, Мельнік Іван Дзмітрыевіч.

У барацьбе з ворагам людзі аддалі самае дарагое – гэта жыццё. Вялікую частку складалі маладыя людзі 1920-1922 гадоў нараджэння, якім было па 20 гадоў. Іх магілы знаходзяцца ў Беларусі, на Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы, Германіі. Шмат загінула пад Ковылем: Богуш Васіль Дзмітрыевіч, Дудко Сцяпан Міхайлавіч, Леўчык Уладзімір Кузьміч. У Польшчы, Венгрыі і Германіі можна знайсці магілы: Касцючыка Якава Якаўлевіча, Кавальчука Мікалая Севасцьянавіча, Дудко Іосіфа Якаўлевіча і інш. За гады акупацыі шмат мірнага насельніцтва фашысты вывезлі ў Германію. Сярод іх: Дудко Еўдакію Лявонцьеўну, Воран Вольгу Андрэеўну, Кароль Алену Ігнацьеўну і інш. За баявыя дзеянні многія былі узнагароджаны ордэнамі і медалямі розных ступеняў. Свіціч Васіль Ігнатавіч быў узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені 20 верасня 1944 г., але ўзнагарода знайшла яго 7 чэрвеня 1983 г. Млынец Антон Емельяновіч такасама ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Свой баявы шлях ён пачаў 10 сакавіка 1944 г. пад Ковелем. Быў ранены, пасля шпіталя пайшоў з баямі праз Буг пад Варшаву. За баявыя дзеянні быў узнагароджаны ордэнам «За баявыя заслугі». Пры ўзяці Варшавы быў паранены. Пасля лячэння ўдзельнічаў у баях на р. Одэр. За гэты бой быў узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені. Высокіх наград удастоены многія нашы землякі: Млынец Іван Дзмітрыевіч, Млынец Сцяпан Сцяпанавіч, Млынец Антон Емяльянавіч і многія інш.

                                  Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

                              Мельнік Іван Дзмітрыевіч           Навумчык Давід Каленікавіч

                                   Гісторыя вёскі Зарэчка                 Гісторыя вёскі Зарэчка

                                 Дудка Еўдакія Лявонцьеўна         Млынец Пётр Аляксеявіч

Гісторыя вёскі Зарэчка

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў гэтай мясцовасці дзейнічаў партызанскі атрад імя М.Ц. Шыша. Асновай атрада была група Д.К. Удовікава. Лейтэнант Чырвонай Арміі, лётчык-знішчальнік Д.К. Удовікаў быў збіты пад г. Кобрын 1941 г. у цяжкім стане быў дастаўлены ў Кобрынскі ваенны шпіталь, але ў жніўні ён збёг з нямецкага шпіталя, і дабраўся да в. Худлін быўшага Антопальскага раёна і ўжо ў канцы жніўня стварыў групу народных мсціўцаў.

Мікалай Цімаефевіч Шыш нарадзіўся ў в. Худлін, актыўна змагаўся супраць буржуазна-палітычнай Польшчы і толькі Чырвоная Арміі ў 1939 г. вызваліла яго з турмы. Калі пачалася ВАв ён ідзе на фронт. У хуткім часе ЦККПБ адклікала яго з арміі і направіла ў родны Антопальскі раён для арганізацыі партызанскага руху. У Худліне ён сустрэў групу Удовіка.

З 3 студзеня Шыш і Удовікаў сумесна працягваюць павялічваць і ўзброіваць партызанскую групу. 26 чэрвеня група партызан пад камандаваннем М.Ц. Шыша напала на баржу на Днепра-Бугскім канале, дзе ў 3-х часовым баю была знішчана 8 немцаў, 6 палякаў, спалена баржа, захоплены трафеі. У гэтым баю загінуў іх камандзір М.Ц. Шыш. Пасля гэтага гэтаму атраду было прысвоена імя загінуўшага камандзіра. Атрад рос і да лета 1943 г. у атрадзе налічвалася 426 чалавек. Пасля гібелі М.Ц. Шыша камандзірам атрада быў М.І. Герасімаў.

21 лютага 1944 г. пачалася абарона Днепра-Бугскага канала. Атрад імя Шыша (180 чал.) пад камандаваннем Папова М.М. прыняў бой у раёне в. Зарэчка. Уменне і вынаходлівасць партызан, іх масавы гераізм далі ім магчымасць на працягу 40 дзён утрымліваць на паўночным беразе Днепра-Бугскага канала стралковы фашысцкі полк з прыданымі яму часцямі іншых родаў войск. Гэтая абарона на Днепра-Бугскім канале – гэта адна са слаўных старонак партызанскай барацьбы ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер, у цэнтры гэтай абароны, у вёсцы Зарэчка каля дзіцячага садка, дзе былі асабліва жорсткія баі, узвышаецца абеліск, які ўвекавечвае памяць герояў былых баёў. Яшчэ адзін помнік узведзены на беразе Дняпроўска-Бугскага канала воінам і партызанам Брэсцкага і Пінскага злучэнняў, які быў узведзены на сродкі маладзёжы і школьнікаў Драгічынскага раёна ў 1966 г.

                           Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена. Адбудавалася ў 50-х гг. Самая першая вуліца, якая з’явілася пасля вайны – Вастрацова, у вёсцы яе яшчэ называюць Дэрбінка. Гэта цэнтральная вуліца вёскі. Вастрацоў С.С. – чырвоны камандзір, удзельнік грамадзянскай вайны (1918-1920 гг.), вызваляў Слонім, Баранавічы, Ваўкавыск, Мінск у час першай сусветнай вайны.

Пачалася арганізацыя калгасаў, што было вельмі цяжка, не ўсе сяляне разумелі неабходнасць яго ўтварэння. Але 14 студзеня 1950 г. жыхары в. Зарэчка, Вялікі Лес і Хідры арганізавалі калгас імя Андрэева.

                     Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

Першым старшынёй быў Кучма Цімафей Нікіфаравіч. У 1954 г. калгас пераіменавалі ў калгас «Заря». У 1959 г. адбылося аб’яднанне калгасаў і калгас «Заря» увайшоў у склад калгаса «Рассвет». У 1963 г. вёска стала электрыфікаванай. Пасля рашэння аб раз’яднанні калгас стаў называцца «Дружба» і пачаў самастойнае існаванне.

З успамінаў жыхаркі в. Зарэчка Камінскай Любові Васільеўны: «Я нарадзілася ў 1923 г. Пасля вайны жыла ў Зарэчцы. Цяжка было жыць, елі сурэпіцу, лебяду, крапіву. Працаваць не было дзе. Я памагала людзям, якія жылі багацей: рэзаць дровы, садзіць бульбу, палоць. Толькі ў 1959 г. я пайшла працаваць у калгас, там я працавала палеводам. Мы садзілі бульбу, палолі яе, сеялі кукурузу, а потым яе палолі. Усё гэта рабілася ўручную, за работу грошай не плацілі. Але мы жылі надзеяй на лепшае жыццё і не памыліліся».

У 1968 г. пасля асушэння балот з’явіліся першыя пасевы, жыццё сялян стала лепшым. У 1976 г. быў пабудаваны мост праз Днепра-Бугскі канал. Калгас меў два накірункі – жывёлагадоўля і раслінаводства. Асабліва пік свайго развіцця калгас дасягнуў у 1984-1989 гг., калі калгасам кіраваў Тарасюк Грыгорый Сяргеевіч. У гэты перыяд былі пастроены новыя вуліцы: Новая, Кастрычніцкая, 17 Верасня, Маладзёжная, пасля шмат дамоў былі прыватызіраваны. У 2003 г. калгас «Дружба» быў пераўтвораны ў кааператыў «Зарэчча», на дадзены момант гэты кааператыў забраны пад упраўленне ОАО «Райаграсэрвіс». Сярод працаўнікоў калгаса было нямала ударнікаў працы, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга былі ўзнагароджаны: Дудко Марыя Фёдараўна, Камянец Сцяпан Міхайлавіч, Джыга Фёдар Іванавіч.

Ордэнам «Знак Павагі» – Дудко Марыя Фёдараўна, Навумчык Сцяпан Іосіфавіч, Джыга Фёдар Іванавіч, Навумчык Анна Іванаўна, Богуш Сцяпан Андрэевіч, Млынец Іван Фёдаравіч, Сахашчык Анатоль Якаўлевіч.

Ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені – Навумчык Іван Паўлавіч і Богуш Алег Сцяпанавіч.

У 1883 г. у вёсцы Ляхавічы была пабудавана царква. Хутка пры ёй пачала працаваць царкоўна-прыходская школа. Пасля першай сусветнай вайны край папаў пад уладу буржуазна-палітычнай Польшчы. Школа працавала на польскай мове, у школе прымянялася пакаранне лінейкай. У гады ВАВ школа не працавала, а навучанне вялося па хатах.

У 1948 г. была пабудавана школа ў в. Ляхавічы і называлася яна Кубліцкая школа, а ў 1959 г. пабудавалі Ляхавіцкую сярэднюю школу ў в. Зарэчка, вучыліся ў дзе змены.

У 1978 г. пабудавалі новую школу, дзе існуюць 16 класаў-кабінетаў, актавая зала на 160 месц, спартзала, вучэбныя майстэрні, на занятках выкарыстоўваюцца новыя тэхнічныя сродкі. У старым будынку школы стаў дзейнічаць дзіцячы садок на 75 месцаў.

Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка Гісторыя вёскі Зарэчка

У 1958 г. быў пабудаваны сельскі клуб на 100 месцаў. Першым загадчыкам клуба быў Клімчук Якаў Антонавіч, а з 1978 г. і па сёняшні дзень працуе загадчыцай Ляшук Любоў Міхайлаўна. У будынку клуба знаходзіцца бібліятэка, якая раней называлася ізба-чытальня. Першым працаўніком быў Сацута Іван Іванавіч.

У Зарэчцы таксама працуюць дзяржаўны магазін, 2 магазіны часных прадпрымальнікаў, пошта, ФАП, часоўня.

Вёска лічыцца адной з самых рэлігійных населеных пунктаў Драгічыншчыны. Толькі ў канцы ХХ-га пачатку ХХІ стагоддзя паселішча дало выкладчыкаў, эканамістаў, святароў і манахаў і іншых спецыялістаў галін эканомікі.

У 2005 г. – 258 двароў, 758 жыхароў. У 2023 г. – 206 гаспадарак, 531 жыхар.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?