Заплессе — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 7 км на Усход ад Драгічына, 117 км ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1630 г. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. У 1858 г. у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні: в. Заплессе, 70 рэвізскіх душ — у складзе маёнтка Балкуны памешчыка Севярына Ляжэнскага (115 душ). У 1890 г. вёска, цэнтр Заплескай сельскай грамады Драгічынскай воласці. Грамада мела 531 дзесяцін угоддзяў, з іх 340 дзесяцін прыдатных. У 1905 г. – 357 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921г. – 24 двары, 182 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце, з 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У 1939 г. вёска, 85 двароў, 452 жыхары, пачатковая школа, магазін. У Вялікую Айчынную вайну каля вёскі савецкія воіны 25.06.1941 г. вялі цяжкія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стрымліваючы іх рух на Пінск. У гады вайны загінулі 8 землякоў вёскі, з іх 4 не вярнуліся з фронту. 3 1960 г. у Старасельскім, з 1965 г. у Драгічынскім с/С Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска, 431 жыхар; у 1970 г. – 397 жыхароў; у 1995 г. – 111 двароў, 269 жыхароў, пачатковая школа. Размешчаны магазін. Помнік савецкім воінам, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 2005 г. – 107 двароў, 237 жыхароў. У 2023 г. – 73 гаспадаркі, 143 жыхара