Гісторыя вёскі Заніўе - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Заніўе

Назад

Гісторыя вёскі Заніўе

Гісторыя вёскі Заніўе

Заніўе — вёска ў Імянінскім с/С, у складзе СВК «Імянінскі». За 25 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 135 км ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель), 2 км ад аўтадарогі Дра­гічын-Кобрын.

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1774 г. згадваецца пад назвамі Заніўе і Стары Зёлаў, вёска ў Берасцейскім павеце ВКЛ, з 1791 г. у Кобрынскім павеце. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Антопальскай воласці, у складзе маёнтка Антопаль графа Казіміра Ажароўскага, 228 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 354 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 43 двары, 203 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Коб­рынскім павеце Брэсцкай вобласці. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне, з 12.10.1940 г. да 16.07.1954 г. цэнтр Заніўеўскага с/С. У 1940 г. – 512 жыхароў, пачатковая шко­ла. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 25 земля­коў, 17 з іх не вярнуліся з фронту. У 1948 г. арганізаваны калгас. У 1959 г. хутар Заніўе у Імянінскім с/С Драгічынскага раёна. У 1960 г. – 347 жыхароў. У 1970 г. – 325 жыхароў; у 1995 г. – 85 двароў, 161 жыхар. Размешчаны малочнатаварная ферма, Дом сацыяльных паслуг, клуб, бібліятэка, магазін.

У 2005 г. – 65 гаспадарак, 106 жы­хароў. У 2023 г. – 27 гаспадарак, 42 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?