Гісторыя вёскі Залужжа - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Залужжа

Назад

Гісторыя вёскі Залужжа

Гісторыя вёскі Залужжа

Залужжа — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 6 км на Поўнач ад Драгічына, 116 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст., у 1554 г. згадваецца ўрочышча ў Барадзіцкай воласці. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерні. У 1858 г. у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета: маёнтак Залужжа Рэгіны Рушчыц; в. Залужжа ў маёнтку Саха Людвіга Выславуха — 64 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. вёска ў Равінскай сельскай грамадзе Драгічынскай воласці; частка маёнтка Равіны-Залужжа памешчыцы Рушчыц. У 1905 г. вёска Залужжа — 119 жыхароў; маёнтак Залужжа – 20 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска, 23 двары, 147 жыхароў; фальварак – 7 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, вёска, 35 двароў, 249 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 19 землякоў вёскі, 18 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1960 г. – 184 жыхары; у 1970 г. – 188 жыхароў, в. Залужжа злілася з в. Саха. У 1995 г. – 129 двароў, 351 жыхар, 8-гадовая школа. Размешчаны базавая школа, бібліятэка, магазін.

У 2005 г. – 197 двароў, 320 жыхароў. У 2023 г. – 103 гаспадаркі, 225 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?