Гісторыя вёскі Залессе - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Залессе

Назад

Гісторыя вёскі Залессе

Гісторыя вёскі Залессе

Вёска ў Радастаўскім с/С, у складзе СВК «Радастаўскі». За 36 км на паўночны захад ад Драгічына, 146 км ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Траццякі памешчыка Асухоўскага, 142 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. грамада мела 352 дзесяткі ўгоддзяў, з іх 113 дзесяткі прыдатнай зямлі. У 1905 г. 292 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета. У 1921 г. 30 двароў, 175 жыхароў, з якіх 174 праваслаўныя. У 1930-я гг. 41 двор. 3 15.01.1940 г. – у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. – у Дзеткавіцкім с/С, 263 жыхары.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 землякоў вёскі, з якіх 12 на фронце. 3 08.08.1959 г. – у Драгічынскім раёне. У 1960 г. 243, у 1970 г. 196 жыхароў; у 1995 г. 47 двароў, 87 жыхароў.

У 2005 г. – 42 гаспадаркі, 64 жыхары. У 2023 г. – 13 гаспадарак, 18 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?