Залессе – вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 36 км на Пащночны Захад ад Драгічына, 146 км ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. у 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Траццякі памешчыка Асухоўскага, 142 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. грамада мела 352 дзесяцін угоддзяў, з іх 113 дзесяцін прыдатнай зямлі. У 1905 г. – 292 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета. У 1921 г. – 30 двароў, 175 жыхароў, з якіх 174 праваслаўныя. У 1930-я г. – 41 двор. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 263 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 землякоў вёскі, з якіх 12 на фронце. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне. У 1960 г. – 243, у 1970 г. – 196 жыхароў; у 1995 г. – 47 двароў, 87 жыхароў.
У 2005 г. – 42 гаспадаркі, 64 жыхары. У 2023 г. – 6 гаспадарак, 9 жыхароў.