Закляценне – вёска ў Бездзежскім с/С, у складзе СВК «Бездзеж-Агра». За 18 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 128 км ад Брэста, 25 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 2-й палове 16 ст. у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. У 1783 г. вёска ў складзе Бездзежскага маёнтка (ключа). 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета, у складзе Застаўскай сельскай грамады, 201 рэвізская душа дзяржаўных сялян. У 1905 г. было 406 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 79 двароў, 355 жыхароў, з якіх 290 праваслаўных. 3 04.12.1939 г. у БССР, у вёсцы было 495 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Застаўскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. Працаваў цагляны завод. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 32 жыхары, з іх 22 не вярнуліся з фронту. У 1949 г. створаны калгас «Балынавік» (старшыня П. П. Мартыновіч). 3 08.01.1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 16.07.1954 г. у Бездзежскім с/С. У 1959 г. — 442, у 1970 г. – 492 жыхары, у складзе калгаса «Новы шлях». У 1995 г. – 110 двароў, 269 жыхароў. Працавала пачатковая школа. Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1944 г.
У 2005 г. – 94 гаспадаркі, 206 жыхароў. У 2023 г. – 49 гаспадарак, 95 жыхароў.