Гісторыя вёскі Язвіны - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Язвіны

Назад

Гісторыя вёскі Язвіны

Гісторыя вёскі Язвіны

Вёска ў Асавецкім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 10 км на паўднёвы ўсход ад Драгічына, 120 км ад Брэста, 17 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1563 г. значная частка вясковых зямель была перададзена Грушаўскай царкве. У 1750 г. пабудаваны мураваны Святадухаўскі касцёл. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, цэнтр сельскай грамады, у складзе маёнтка Станіслава Віктара Гаўрылкевіча і маёнтка Вінча Мікалая Даноўскага і Анэлі Корчыцавай, 186 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. у сялян вёскі было 249 дзесяцін угоддзяў, з іх 135 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. – 324 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 46 двароў, 223 жыхары. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ. У 1930-я г. – 54 двары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Асавецкім с/С, 65 двароў, 335 жыхароў, створаны калгас «Чырвоны сцяг».

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 жыхароў, з іх 10 на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. было 319 жыхароў; у 1970 г. – 376 жыхароў; у 1995 г. – 37 двароў, 78 жыхароў. Размешчаны ферма па адкорме буйной рагатай жывёлы, магазін.

У 2005 г. – 35 гаспадарак, 61 жыхар. У 2023 г. – 16 гаспадарак, 21 жыхар.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?