Ямнік — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Асіпавічы». За 34 км на Паўднёвы 3ахад ад Драгічына, 143 км ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Валавельскай вобласці, цэнтр гміны ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Людзвінава Калікста Ажэшкі, 54 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. разам з в. Галік мела 13 дзесяцін угоддзяў. У 1905 г. – 127 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. было 16 двароў, 74 жыхары. У 1930-я г. – 25 двароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Валавельскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 28 двароў, 187 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Асіпавіцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну 25.06.1942 г. партызаны каля вёскі на Дняпроўска-Бугскім канале разграмілі атрад фашыстаў, спалілі баржу. Нямецка-фашысцкія акупанты ў красавіку 1943 г. спалілі 28 двароў, загубілі 18 жыхароў; на франтах вайны загінулі 6 землякоў. У 1960 г. – 95 жыхароў; у 1970 г. – 139 жыхароў; у 1995 г. – 14 двароў, 27 жыхароў.
У 2005 г. – 10 гаспадарак, 13 жыха-роў. У 2023 г. – 2 гаспадаркі, 3 жыхара.