Гісторыя вёскі Ялач - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Ялач

Назад

Гісторыя вёскі Ялач

Гісторыя вёскі Ялач

Ялач — вёска ў Асавецкім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 8 км на Паўднёвы усход ад г. Драгічына, 118 км ад г. Брэста, 15 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Курган на паўночнай ускраіне вёскі сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых мясцінах у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVII ст. У 1664 г. упамінаецца пад назвай Елочье, паселішча ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства, у 1665 г. – Заелочье. 3 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце  Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерній.  У 1858 г. – вёска, цэнтр сельскай грамады ў Асавецкай воласці, у складзе маёнтка Людзвінова Пятра Ажэшкі, 347 рэвізскіх душ дзяржаўных  сялян.

У 1905 г. –  656 жыхароў, працавала пачатковая школа. У 1921-1939 гг. ЯЛАЧ знаходзіца у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1921 г. – 59 двароў, 309 жыхароў, з якіх 299 праваслаўных. 3 04.12.1939 г. – у БССР, у Асавецкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 125 двароў, 685 жыхароў, школа.

3 15.01.1940 г. – у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. – у Асавецкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 23 землякі вёскі, з іх 20 не вярнуліся з фронту.

3 1954 г. – у Брэсцкай вобласці; у 1960 г. – у 671 жыхар; у 1970 г. – 532 жыхары; у 1995г. – 143 двары, 284 жыхары. Размешчаны малочнатаварная ферма, аддзяленне сувязі, Дом сацыяльных паслуг, магазін, бібліятэка.

У 2005 г. – 122 двары, 238 жыхароў; у 2023 г. – 68 гаспадарак, 142 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?