Вялікі Лес — вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Зарэчка». За 23,5 км. на Паўднёвы Захад ад г. Драгічына, 131 км. ад г. Брэста, 23 км. ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. Згадваецца ў 1546 г. у апісанні паўднёвай мяжы ВКЛ з Каронай Польскай, урочышча Вялікі Лес на землях гаспадарчых сяла Белін у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства.
У 1905 г. – фальварак і ўрочышча, 12 жыхароў. У 1921-39 гг. – у складзе Польшчы. У 1930-я г. вядомы пад назвай Ляхавічы-2. 3 1939 г. – у БССР, калонія ў Асавецкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 93 двары, 495 жыхароў. 3 12.10.1940 г. – у Папінскім с/С Драгічынскага раёна.
У 1940 г. – 58 двароў, 291 жыхар, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну ў маі 1944 г. спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, загінулі 30 жыхароў. У баях з ворагам загінулі 16 землякоў-воінаў і партызан. 3 1954 г. – у Брэсцкай вобласці.
У 1959 г. – 223, у 1970 г. – 249 жыхароў; у 1995 г. – 73 двары, 189 жыхароў, пачатковая школа. Размешчаны: малочнатаварная ферма, Дом сацыяльных паслуг, магазін, лазня.
У 2005 г. – 62 двары, 159 жыхароў; у 2023 г. – 33 гаспадаркі, 81 жыхар.