Гісторыя аграгарадка Вулька-Радавецкая - Дрогичинский район
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя аграгарадка Вулька-Радавецкая

Назад

Гісторыя аграгарадка Вулька-Радавецкая

Гісторыя аграгарадка Вулька-Радавецкая

Вулька-Радавецкая – вёска ў Закозельскім с/с, цэнтр СВК «Радавецкі». За 12 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 108 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Драгічын (на лініі Брэст—Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII ст. У 1625 г. маёнтак і двор Рудковічы, сяло Волька ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ, уласнасць Ёжы Цярлецкага. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў складзе Валавельскай сельскай грамады і воласці, у Кобрынскім павеце. Адносілася да маёнтка Грудковічы памешчыка Платона Русецкага, 207 рэвізскіх душ. У 1890 г. Вулькаўская сельская грамада мела 475 дзес. угоддзяў, з іх 202 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. – 432 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 13 двароў, 72 жыхары (праваслаўныя). 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці; вёска Вулька, 74 двары, 339 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Каралінскім с/С.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 25 землякоў вёскі, з іх 9 не вярнуліся з фронту. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска ў Папінскім с/С, 352 жыхары. У 1970 г. – 111 двароў, 328 жыхароў цэнтр калгаса імя Леніна, 8-гадовая школа, аддзяленне сувязі. У 1995 г. – 110 двароў, 353 жыхары. Размешчаны базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін, клуб, лазня.

У 2005 г. – 121 гаспадарка, 364 жыхара. З 2008 г. вёска Вулька-Радавецкая атрымала статус аграгарадка. У 2023 г. – 113 гаспадарак, 286 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?