Вулька Папінская – вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 13 км. на Поўдзень ад г. Драгічына, 122 км. ад г. Брэста, 20 км. ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX ст. У 1858 г. – вёска, цэнтр сельскай грамады ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі; адносілася да маёнтка Папіна памешчыка Івана Жука, 297 рэвізскіх душ. У час паўстання 1863 г. у вёсцы дзейнічаў атрад самаабароны з варожа настроеных да паўстанцаў сялян.
У 1905 г. было 640 жыхароў. У1921-1939 гг. – у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства.
У 1921 г. – 23 двары, 272 жыхары, у 1930-я г. – 102 двары. 3 04.12.1939 г. – у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці.
3 15.01.1940 г. – у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. – у Папіскім с/С, 137 двароў, 582 жыхары. У 1940 г. — 120 двароў, 598 жыхароў, пачатковая школа, магазін. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1944 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі спалена 116 двароў, загублена 5 жыхароў. 3 фронту не вярнуліся 7 землякоў.
3 1954 г. вёска ў Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 482 жыхары; у 1970 г. – 509 жыхароў; у 1995 г. – 148 двароў, 307 жыхароў. Размешчаны: малочнатаварная ферма, магазін.
У 2005 г. – 123 двары, 286 жыхароў; у 2023 г. – 81 гаспадарка, 193 жыхара.