Вулька – вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, у складзе СВК «Асіпавічы». За 22 км на 3ахад ад Драгічына, 133 км ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1629 г. як Волька. 3 1791 г. у Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяв. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губ. У 1858 г. – 101 рэвізская душа дзяржаўных сялян, вёска ў складзе Заніўеўскай сельскай грамады Антопальскай воласці, адносілася да маёнтка Антопаль Казіміра Ажароўскага, на пач. 1890-х гг. — Сафіі фон Брэверн. У 1905 г. у вёсцы 263 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. 14 двароў, 70 жыхароў (праваслаўных). У 1930-я г. — 34 двары. 3 1939 г. у БССР. У 1940-59 гг. у Першамайскім с/С Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1940 г. было 179 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну 2 жыхары вёскі не вярнуліся з фронту. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне, потым Антопальскім пасялковым Савеце. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 160 жыхароў. У 1970 г. вёска ў Антопальскім пассавеце, 189 жыхароў. У 1995 г. – 59 двароў, 93 жыхары. Размешчаны магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У 2005 г. – 38 гаспадарак, 77 жыхароў. У 2023 г. – 25 гаспадарак, 59 жыхароў.