Вулька — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 12 км на 3 ад Драгічына, 126 км ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVII ст. У 1662 г. упамінаецца як сяло ў Брэсцкім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. 3 1791 г. у Кобрынскім павета Берасцейскага ваяводства. 3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў маёнтку Гарловічы памешчыка Віславуха, цэнтр Вулькаўскай сельскай грамады ў Пярковіцкай воласці, 97 рэвізскіх душ. У 1905 г. – 191 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 10 двароў, 51 жыхар. 3 1939 г. у БССР, вёска Драгічынскага павета Пінскай вобласці. У 1939 г. было 30 двароў, 158 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з фронту не вярнуліся 8 жыхароў вёскі. 3 08.01.1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 92 жыхары; у 1970 г. – 140 жыхароў; у 1995 г. – 24 двары, 560 жыхароў.
У 2005 г. – 21 гаспадарка, 33 жыхары. У 2023 г. – 8 гаспадарак, 11 жыхароў.