Гісторыя вёскі Усходы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Усходы

Назад

Гісторыя вёскі Усходы

Гісторыя вёскі Усходы

Вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Бездзеж-Агра». За 17 км на паўночны ўсход ад Драгічына, 127 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў 1762 г., урочышча на землях Тараканскага манастыра. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска Усходы ў Хомскай воласці Кобрынскага павета, у складзе Бурманскай сельскай грамады, адносілася да маёнтка Хомск памешчыка Пуслоўскага, 44 рэвізскія душы дзяржаўных сялян.

У 1905 г. – 123 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 22 двары, 94 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, 25 двароў, 150 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Немяржанскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну 23.08.1942 г. вёска была спалена, фашысты расстралялі тут 25 мірных жыхароў. На фронце загінулі 3 землякі. У 1949 г. створаны калгас «Чырвоныя Усходы» (старшыня В. М. Барышчык). З 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 105 жыхароў; у 1970 г. – 88 жыхароў; у 1995 г. – 26 двароў, 37 жыхароў. Магіла ахвяр фашызму.

У 2005 г. – 16 гаспадарак, 25 жыхароў. У 2023 г. – 7 гаспадарак, 7 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?