Гісторыя вёскі Тыневічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Тыневічы

Назад

Гісторыя вёскі Тыневічы

Гісторыя вёскі Тыневічы

Вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Аляксеевічы-Агра». За 20 км на паўночны захад ад Драгічына, 133 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1558 г. частка с. Таракань-Тынаўскае ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. У 1783 г. у складзе Брашэвіцкай воласці, частка жыхароў — «баяры». 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў Імянінскай воласці Кобрынскага павета, 170 рэвізскіх душ дзяржаўных (б. царкоўных) сялян. У 1890 г. сяляне вёскі мелі 458 дзесяцін угоддзяў, з іх 224 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. – 348 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска, 3 двары, 22 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, вёска ў Брашэвіцкай воласці, 57 двароў, 277 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Немяржанскім с/С. У 1941 г. – 59 двароў, 321 жыхар.

У Вялікую Айчынную вайну ў чэрвені 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 55 двароў, загубілі 8 жыхароў. Не вярнуліся з фронту 12 землякоў вёскі. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. 222 жыхары; у 1970 г. 208 жыхароў; у 1995 г. – 65 двароў, 133 жыхары. Размешчаны магазін, лазня.

У 2005 г. – 54 гаспадаркі, 123 жыхары. У 2023 г. – 26 гаспадарак, 54 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?