Толкава – вёска ў Закозельскім с/С. За 21 км на 3ахад ад Драгічына, 138 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц паселішча вядома з XVI ст. У 1636 г. згадваецца фальварак Толкава ў складзе маёнтка Брашэвічы, уласнасць Віленскай каталіцкай капітулы з 1559 г., калі маёнтак быў ахвяраваны капітуле епіскапам Валяр’янам Пратасевічам. У 1636 г. фальварак, 49 дамоў. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Антопальскай воласці Кобрынскага павета, 445 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У1886 г. вёска, 48 двароў, 669 жыхароў. У 1890 г. грамада мела 1075 дзес. угоддзяў, з іх 526 дзесяцін прыдатнай зямлі.
У 1905 г. у вёсцы 1005 жыхароў, царкоўна-прыходская школа; у маёнтку 11 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 33 двары, 230 жыхароў; у 1930-я гг. – 140 двароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Кобрынскім павеце Брэсцкай вобласці. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне, з 12.10.1940 г. у Першамайскім с/С, 727 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 27 землякоў, з іх 24 не вярнуліся з фронту. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне, з 1960 г. у Антопальскім павеце. У 1960 г. – 489 жыхароў; у 1970 г. – 527 жыхароў; у 1995 г. – 121 двор, 233 жыхары. Размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, аддзяленне сувязі, магазін, бібліятэка. Да 17 верасня 2013 г. у Галоўчыцкім с/С, у складзе СВК «Прыазерскі».
У 2005 г. – 86 двароў, 181 жыхар. У 2023 г. – 42 гаспадаркі, 93 жыхара.