Гісторыя вёскі Татарнавічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Татарнавічы

Назад

Гісторыя вёскі Татарнавічы

Гісторыя вёскі Татарнавічы

Татарнавічы – вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, у складзе СВК «Асіпавічы». За 30 км на 3ахад ад Драгічына, 134 км ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. Упамінаюцца ў 1546 г. у апісанні межаў ВКЛ з Каронай Польскай, сяло ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваявоцтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. 3 1791 г. у Кобрынскім павеце Берасцейскага ваявоцтва. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Антопальскай воласці Кобрынскага павета, цэнтр сельскай грамады, 158 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. вёска ў Асіпаўскай сельскай грамадзе Антопальскай воласці. У 1905 г. было 353 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваявоцтва. У 1921 г. было 29 двароў, 188 жыхароў; у 1930-я г. — 73 двары. 3 1939 г. у БССР. У 1940-59 гг. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1940 г. вёска ў Асіпавіцкім с/С, 322 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну 4 жыхары не вярнуліся з фронту. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне, у Першамайскім с/С, 178 жыхароў. У 1970 г. у Антопальскім пасялковым Савеце, 269 жыхароў. У 1995 г. – 72 двары, 110 жыхароў.

У 2005 г. – 35 гаспадарак, 67 жыхароў. У 2023 г. – 13 гаспадарак, 20 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?