Татар’я — вёска ў Імянінскім с/С, у складзе СВК «Імянінскі». За 19 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель), на аўтадарозе Дзераўная – Брашэвічы.
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, у Зёлаўскай воласці, цэнтр сельскай грамады, у складзе маёнтка Зёлава памешчыцы Туткевіч, 186 рэвізскіх душ дзяржаў сялян. У 1905 г. было 356 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 18 двароў, 106 жыхароў. У 1930 г. – 55 двароў, 258 жыхароў. 3 1939 г. у БССР. 3 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці, 258 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 10 землякоў вёскі. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне, 186 жыхароў. У 1995 г. – 58 двароў, 121 жыхар. Размешчаны малочнатаварная ферма, магазін.
У 2005 г. – 52 гаспадарак, 121 жыхар. У 2023 г. – 21 гаспадарка, 57 жыхароў.