Гісторыя вёскі Свеклічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Свеклічы

Назад

Гісторыя вёскі Свеклічы

Гісторыя вёскі Свеклічы

Свеклічы — вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, у складзе СВК «Асіпавічы». За 29 км на 3ахад ад Драгічына, 133 км ад Брэста, 6,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў дакументах у 1766 г. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Антопальскай воласці, у маёнтку Антопаль графа Казіміра Ажароўскага, цэнтр сельскай грамады, 123 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1890 г. у складзе Падлескай сельскай грамады Антопальскай воласці, уласнасць сялян, 284 дзесяцін зямлі, з іх 151 дзесяцін прыдатнай зямлі. У 1905 г. – 376 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. – 44 двары, 216 жыхароў, з якіх 215 праваслаўных. У 1930-я г. – 60 двароў. 3 1939 г. у БССР. У 1940-59 гг. у Анто-пальскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1940 г. у Першамайскім с/С, 305 двароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 жыхароў, з іх 8 не вярнуліся з фронту. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне, вёска ў Першамайскім с/С, 203 жыхары. У 1970 г. вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, 299 жыхароў. У 1995 г. – 99 двароў, 181 жыхар. Размешчаны магазін, клуб; помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 2005 г. – 62 гаспадаркі, 133 жыхары. У 2023 г. – 34 гаспадаркі, 50 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?