Гісторыя вёскі Сварынь - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Сварынь

Назад

Гісторыя вёскі Сварынь

Гісторыя вёскі Сварынь

Сварынь — вёска ў Радастаўскім с/С, у складзе СВК «Радастаўскі». За 33 км. на Паўднёвы 3ахад ад г. Драгічына, 141 км. ад г. Брэста, 28 км. ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як сяленне Сварычавічы ў Пінскім павеце  ВКЛ. У 1531 г. пазначана ў даравальным лісце каралевы Боны.  3 1795 г. – у Расійскай  імперыі, у Кобрынскім павеце  Слонімскай , з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерній. У 1921-1939 гг. – у складзе Польшчы.

У 1921 г. – вёска ў Лёлікаўскай гміне Камень-Кашырскага павета  Палескага ваяводства, 151 дом, 823 жыхары, з якіх – 779 праваслаўных. У 1930-я г. – 140 дамоў.  3 15.01.1940 г. – у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці.  3 12.10.1940 г. – у Радастаўскім с/С, вёска, 118 двароў, 979 жыхароў.

 У 1941 г. у вёсцы 209 двароў, 1309 жыхароў, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну да лета 1943 г. стала цэнтрам партызанскай зоны на тэрыторыі ад Дняпроўска-Бугскага канала да райцэнтраў Любышова і Камень-Кашырскі на Украіне. Тут базіраваліся буйныя сілы партызан Брэсцкага і Пінскага партызанскага злучэнняў, партызанскі сямейны лагер. 3 верасня 1943 г. пачаў дзейнічаць буйны партызанскі аэрадром, у будаўніцтве якога з пачатку жніўня прымалі ўдзел жыхары вёсак Радастаўскага с/С. Праз аэрадром партызаны атрымалі 20 тон боепрыпасаў і ўзрыўчаткі, 800 адзінак узбраення. У красавіку  1943 г. фашысты спалілі ў вёсцы 199 двароў, загубілі 118 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 86 савецкіх воінаў і партызан, 44 вяскоўцы загінулі на фронце.

 3 08.08.1959 г. – у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – вёска, 873 жыхары. У 1970 г. – 1528 жыхароў; у 1925 г. – 303 двары, 970 жыхароў. Размешчаны: сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, сельскі клуб, бібліятэкака, 2 магазіны, камерцыйная крама, лазня, малітоўны дом баптыстаў. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, мемарыяльная дошка партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 2005 г. – 279 гаспадарак, 730 жыхароў; у 2023 г. – 191 гаспадарка, 298 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?