Гісторыя вёскі Суткі - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Суткі

Назад

Гісторыя вёскі Суткі

Гісторыя вёскі Суткі

Суткі — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Драгічынскі аграсэрвіс». За 9 км на Поўнач ад Драгічына, 119 км ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў 1778 г. у складзе Драгічынскага графства, 9 двароў, 50 жыхароў, была карчма. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Драгічынскай воласці, у складзе Салаўскай сельскай грамады, 75 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, адносілася да маёнтка Астраўкі памешчыка Осіпа Багурскага. У 1905 г. – 171 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 13 двароў, 89 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, 38 двароў, 281 жыхар. 3 12.10.1940 г. у Сохаўскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 жыхароў, з іх 8 на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. вёска ў Ліпніцкім с/С, 167 жыхароў. У 1970 г. вёска ў Драгічынскім с/С, 274 жыхары; у 1995 г. – 74 двары, 185 жыхароў. Размешчаны магазін.

У 2005 г. – 68 гаспадарак, 146 жыхароў. У 2023 г. – 36 гаспадарак, 68 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?