Гісторыя вёскі Сулічава - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Сулічава

Назад

Гісторыя вёскі Сулічава

Гісторыя вёскі Сулічава

Сулічава – вёска ў Закозельскім с/С, у складзе СВК «Радавецкі». За 20 км на Паўднёвы 3ахад ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. Упамінаецца ў 1546 г. у апісанні мяжы ВКЛ з Каронай Польскай, сяло ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяводства, уласнасць Паўла Біюціўскага, у складзе Бародзіцкай воласці. Паводле інвентару воласці з 1558 г. гаспадары дамоў у Сулічаве плацілі чыншу 18 грошаў літоўскіх. 3 1565 г. у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў складзе маёнтка Закозель Калікста Ажэшкі, цэнтр сельскай грамады ў Валавельскай воласці Кобрынскага павета, 405 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1886 г. вёска, 45 двароў, 581 жыхар, школа, царква, піцейны дом. У 1890 г. грамада мела 928 дзесяцін угоддзяў, з іх 397 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. вёска Сулічава — 867 жыхароў, пачатковая школа; выселак Сулічава — 109 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска, 124 двары, 785 жыхароў, з якіх 771 праваслаўны. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, вёска, 210 двароў, 1065 жыхароў, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Каралінскім с/С. У 1941 г. было 278 двароў, 989 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну ў маі 1944 нямецка-фашыстскімі захопнікамі спалена 75 двароў, загублены 103 жыхары. На фронце загінулі 46 землякоў вёскі. У 1949 г. створаны калгас «Перамога» (старшыня І. Голуб). 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. у Папінскім с/С, 961 жыхар; у 1970 г. – 1057 жыхароў; у 1995 г. – 249 двароў, 538 жыхароў. Размешчаны базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сельскі Дом культуры, бібліятэка, магазін, лазня.

У 2005 г. – 207 двароў, 342 жыхары. У 2023 г. – 103 гаспадаркі, 182 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?