Сукачы – вёска ў Імянінскім с/С, у складзе СВК «Імянінскі». За 27 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 137 км ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст., як вёска ў Берасцейскім павеце ВКЛ. 3 1793 г. у Хомскім графстве. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці. Кобрынскага павета, у складзе маёнтка Зёлава памешчыцы Туткевіч, 145 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. грамада мела 652 дзесяцін угоддзяў. У 1905 г. – 374 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 34 двары, 162 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Кобрынскім павеце. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзераўнянскім с/С, 391 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 жыхар вёскі, 20 з іх не вярнуліся з фронту. У 1948 г. арганізаваны калгас «Серп і молат». 3 1954 г. вёска ў складзе Імянінскага с/С Антопальскага, з 1959 г. Драгічынскага раёнаў. У 1960 г. – 315 жыхароў. У 1970 г. – 273 жыхары; у 1995 г. – 82 двары, 160 жыхароў. Размешчаны малочнатаварная ферма, магазін.
У 2005 г. – 50 гаспадарак, 103 жыхары. У 2023 г. – 20 гаспадарак, 35 жыхароў.